Грамадства1111

З-за Паўла Севярынца на царкоўныя службы ў шклоўскай калоніі пачалі прыходзіць міліцыянеры

Пра гэта распавёў адзін з былых вязняў калоніі на ўмовах ананімнасці, піша «Радыё Свабода».

«Вязні неяк паскардзіліся адміністрацыі, што Павел Севярынец у царкве збірае гурткі палітзняволеных на беларускай мове. Пасля гэтага на царкоўныя службы пачалі прыходзіць супрацоўнікі міліцыі і сачыць. Ідзе служба, а ў іх рацыя гарлапаніць і яны жуюць семкі.

Севярынца не чапалі да лета 2022 года. Потым чулі, што і ў атрадзе, і ў ШІЗА забаранілі ўсім размаўляць з ім. Але Павел заўсёды гаварыў па-беларуску», — сказаў вязень.

Паўла Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года, калі ён вяртаўся з пікета Ціханоўскай на Камароўцы. Спачатку некалькі разоў давалі суткі, а потым стала вядома пра крымінальную справу.

Амаль праз год, 25 мая 2021-га, яго асудзілі да сямі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пакаранне Павел адбывае ў шклоўскай калоніі.

Ён адбываў пакаранні і раней: з 2005-га па 2007-мы і з 2010-га па 2013 гады, тады ён быў асуджаны да «хіміі».

Павел Севярынец. Беларуская — мова любові. Верш

Каментары11

  • з рога ўсяго многа
    30.03.2023
    Мойша, думаеш, прамінула б? Вунь Лябедзька малодшы так сама думаў.
  • Не правадырам
    30.03.2023
    Мойша, Не трэба было выходзіць, да зенонік? Але людзі выйшлі, ім вашы правадыры не патрэбны, ім патрэбна свабода, а не дыктатура аднаго ці другога. Глытайце глупства вашых правадыроў ў адзіноце сваіх сект, лукашысцкіх і пазнякаўскіх.
  • Валі
    30.03.2023
    [Рэд. выдалена]

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»29

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Найноўшая мадэль электрамабіля Zeekr паказала сусветны рэкорд па хуткасці зарадкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»29

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць