Ва ўкраінскай Вярхоўнай Радзе заклікалі прызнаць Беларусь акупаванай тэрыторыяй
Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Ганчарэнка заклікаў дэпутатаў прызнаць Беларусь часова акупаванай Расіяй, а рэжым Лукашэнкі — марыянеткавым.
Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны з дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь» выступілі з ініцыятывай тэрмінова прызнаць тэрыторыю Беларусі часова акупаванай Расіяй. Дэпутат з гэтай фракцыі Аляксей Ганчарэнка заявіў з трыбуны:
«Зразумела, што сёння Беларусь — акупаваная Пуціным краіна, а сам рэжым Лукашэнкі — нелегітымны.
Але, можа, хто-небудзь патлумачыць, чаму ў нас дагэтуль ёсць амбасадар у Мінску?»
Аляксей Ганчарэнка заявіў, што Лукашэнка такі ж самы злачынца, як і Пуцін. Яго месца ў будучыні побач з Пуціным на лаве падсудных у Гаазе, лічыць дэпутат, старонкі ў сацсетках якога рэжым Лукашэнкі не так даўно прызнаў «экстрэмісцкімі». У студзені Ганчарэнка ініцыяваў збор подпісаў пад петыцыяй за разрыў дыпламатычных адносін Украіны з Беларуссю.
Каментары