Свет

Літоўскі завод, што належыць беларусу, нелегальна прадаваў лазеры Расіі

Супрацоўнік аднаго з найбуйнейшых вытворцаў лазераў у Літве — кампаніі Optogama — таемна прадаваў лазеры расійскай абароннай прамысловасці, паведаміла 3 студзеня LRT.

Фота: Optogama / Facebook

«Нам вядома, што адзін з работнікаў прадпрыемства, як мяркуецца, учыніў супрацьпраўныя дзеянні, у выніку якіх некаторыя кампаненты, якія вырабляюцца прадпрыемствам, маглі быць перададзены падсанкцыйным суб'ектам», — сказаў дырэктар прадпрыемства Тадас Ліпінскас.

Ён дадаў, што для прадпрыемства гэтая інфармацыя сталася нечаканасцю. Згаданы работнік прадпрыемства быў адхілены ад выканання сваіх абавязкаў. На прадпрыемстве пачата ўнутранае расследаванне. 

Па даных Дэпартамента дзяржбяспекі, грамадзянін РФ арганізаваў пастаўкі літоўскай тэхнікі «суб'ектам РФ, якія маюць дачыненне да расійскага абаронна-прамысловага комплексу».

У рамках расследавання абвінавачанні выстаўлены 10 асобам.

Паведамляецца, што папярэднія следчыя мерапрыемствы праводзіліся ў Літве, Латвіі і Эстоніі.

Паводле звестак Рэестравага цэнтра, адным з заснавальнікаў Optogama з'яўляецца грамадзянін Беларусі Мікалай Куляшоў, які раней з'яўляўся акцыянерам кампаніі. Раней лазеры Optogama шырока прадаваліся ў Расіі, дзе ў Санкт-Пецярбургу працавала кампанія LLS, якая ў цяперашні час сцвярджае, што з'яўляецца прадстаўніком Optogama у Расіі, піша LRT.

Каментары

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Зімовае нашэсце медуз мы спынілі». Расійская «Медуза» выдаліла рэкламу з пацярпелымі ад вайны ўкраінцамі6

Гомельская тэрабарона і егеры «адбівалі» напад дэсантнікаў з суседняй краіны і падарвалі пабудову4

Былы міліцыянер, які працаваў дальнабойшчыкам, вярнуўся ў Беларусь і атрымаў чатыры палітычныя артыкулы2

Зяленскі: Украіна як ніколі блізкая да міру10

Украіна нанесла рэкордную колькасць удараў беспілотнікамі па расійскіх НПЗ4

Украінскі фільм «2000 метраў да Андрэеўкі» паказаў вайну вачыма байцоў. Некаторыя гінулі ў кадры1

Ці могуць у ЗАГСе адмовіць у рэгістрацыі шлюбу з-за дрэс-кода? Аказваецца, ёсць нюанс1

Праз анамальна цёплую зіму ў Беларусі прачнуліся мядзведзі. Гэта можа быць небяспечна3

«Без нашай падтрымкі краіна перастане існаваць». Трамп зноў прапанаваў, каб Канада стала 51-м штатам ЗША29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць