Папулярная мабільная гульня Brawl Stars стала недаступная ў Расіі і Беларусі пасля выхаду абнаўлення 25 красавіка, піша платформа DTF.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_04/10351-v1m6i.png.webp)
Пры спробе зайсці ў анлайн-шутар Brawl Stars з'яўляецца паведамленне, што гэта немагчыма зрабіць з бягучага месцазнаходжання. Аналагічнае апавяшчэнне адлюстроўваецца ў Clash Of Clans, якую заблакавалі ў РФ і Беларусі ў сакавіку 2023 года.
Прыхільнікі Brawl Stars дзеляцца ў сеціве спосабамі абыходу абмежаванняў. Мяркуючы па водгуках, зрабіць гэта можна ў тым ліку без выкарыстання VPN.
Кампанія Supercell раней папярэдзіла, што заблакуе доступ да сваіх гульняў у Расіі і Беларусі вясной 2023 года. Распрацоўшчыкі Brawl Stars і Clash Of Clans заявілі, што прынялі такое рашэнне ў сувязі з нападам арміі РФ на тэрыторыю Украіны.
Каментары