Здароўе44

Helicobacter pylori — небяспечная бактэрыя. Якія сімптомы хвароб, што яна выклікае

Хелікабактар пілары — гэта патагенная бактэрыя, якая можа выклікаць цяжкія страўнікавыя захворванні. Яна сустракаецца ў 70—80% людзей, у некаторых гэта ніяк не праяўляецца, іншым руйнуе жыццё.

Bacterias
Фота: Freepik

Бактэрыя Helicobacter pylori і яе асаблівасці

Унікальнасць Helicobacter pylori заключаецца ў яе здольнасці жыць у адным з самых агрэсіўных месцаў арганізма — у кіслым асяроддзі страўніка, дзе іншыя мікробы не выжываюць. Гэта атрымліваецца праз здольнасць хелікабактару выдзяляць фермент урэазу, які змяняе рН асяроддзе з кіслага на шчолачнае — і такім чынам нейтралізуе страўнікавы сок, утвараючы асаблівую абалонку.

Жгуцікі і спіралепадобная форма (ад якой хелікабактар і атрымаў сваю назву: helico з лац. — спіральны, вінтавы, таму і верталёт у многіх мовах называюць гелікоптарам) дазваляюць гэтай бактэрыі беспраблемна рухацца ў гелепадобнай тэкстуры слізістай абалонкі страўніка.

Але для чалавека наяўнасць гэтага арганізма не вельмі добрая: таксіны, якія выдзяляе бактэрыя, разбураюць сценкі страўніка і могуць выклікаць запаленчыя працэсы.

Helicobacter pylori адкрылі яшчэ ў канцы XIX стагоддзя. Але яе значэнне ў развіцці паталогій страўнікава-кішачнага тракту стала відавочным толькі ў канцы XX стагоддзя. Важную ролю тут адыгралі два аўстралійскія даследчыкі — Бары Маршал і Робін Уорэн.

Каб даказаць, што Helicobacter pylori выклікае гастрыт, Бары Маршал паставіў эксперымент на самім сабе. Ён выпіў раствор з Helicobacter pylori, і праз некалькі дзён у яго пачалося запаленне слізістай страўніка. Потым ён прымаў антыбактэрыяльныя прэпараты і вылечыўся. Даследаванні Маршала і Уорэна ў 2005 годзе былі адзначаныя Нобелеўскай прэміяй па фізіялогіі і медыцыне.

Шляхі заражэння

Асноўная крыніца бактэрый — чалавек, у якога Helicobacter pylori жыве ў слізістай абалонцы страўніка, але таксама мікроб захоўваецца ў зубным налёце і ў фекаліях.

Вынікі даследаванняў паказваюць, што сацыяльна-эканамічны статус стаў асноўным фактарам рызыкі інфікавання Helicobacter pylori, бо ён абумоўлівае, якую чалавек п’е ваду, у якіх умовах жыве, ці ёсць побач каналізацыя і вываз смецця. Рызыка вышэйшая, калі чалавек жыве ў беднай краіне, не мае доступу да чыстай вады, жыве ў цеснаце (бо лёгка заразіцца, калі бактэрыя ёсць у кагосьці з сямейнікаў).

Таксама заразіцца могуць дзеці, бо часта неналежным чынам выконваюць правілы гігіены.

Вось прыклады, як можа адбыцца заражэнне:

  • пры пацалунках;
  • калі вы не належным чынам памылі рукі пасля туалета;
  • калі вы ясце з чужога посуду ці карыстаецеся чужымі прадметамі гігіены, такімі як ручнік, зубная шчотка;
  • праз заражаную ваду;
  • праз неналежным чынам апрацаваныя медыцынскія інструменты.

Захворванні, якія можа выклікаць Helicobacter pylori

Паколькі ў многіх людзей бактэрыя жыве бессімптомна, навукоўцы лічаць, што для развіцця захворвання мала адной толькі наяўнасці Helicobacter pylori, патрэбны яшчэ і правакацыйны фактар. Гэтым фактарам можа стаць залішняя вага цела, курэнне, ужыванне алкаголю, празмернае захапленне газаванымі напоямі і кавай, парушэнне рацыёну і рэжыму харчавання, вострыя і хранічныя псіхаэмацыйныя стрэсы, цукроўка, маларухомы лад жыцця і іншае.

Калі імунная сістэма не дае рады, у чалавека пачынаецца хелібактэрыёз — інфекцыйнае захворванне, якое паражае піларычны аддзел страўніка (верхні) і дванаццаціперсную кішку. Асноўныя сімптомы — гэта болі ў страўніку. Акрамя гэтага, могуць назірацца пачуцце цяжару ў жываце пасля ежы, парушэнне апетыту, звязанае з раптоўнымі прыступамі млоснасці, беспадстаўныя ваніты, пякотка і адрыжка з непрыемным кіслым ці горкім прысмакам, хранічныя запоры, кішэчныя спазмы і ўздуцце жывата.

Бактэрыя таксама звязаная вось з якімі хваробамі:

  • хранічны гастрыт — захворванне, пры якім слізістая абалонка страўніка запаляецца або раздражняецца;
  • язва страўніка ці дванаццаціперснай кішкі — наяўнасць глыбокіх язваў на слізістай абалонцы, часцей за ўсё ў выніку інфікавання або працяглага прыёму супрацьзапаленчых сродкаў (класічныя абязбольвальныя, такія як дыклафенак, ібупрафен, кетапрафен);
  • рак страўніка — вынік хранічнай інфекцыі і трансфармацыі клетак, якія ўтвараюць слізістую абалонку страўніка. Сам Helicobacter не выклікае рак, ён можа стаць адным з фактараў, да якіх таксама адносяцца генетычная схільнасць, харчаванне з нізкім утрыманнем вітамінаў С і Е, злоўжыванне соллю, група крыві А (2-я), вельмі ранняе заражэнне H. pylori. Раннія сімптомы раку могуць уключаць: дыскамфорт у верхняй частцы жывата, пачуццё сытасці або перапоўненасці пасля таго як паеў, боль у верхняй частцы жывата, млоснасць, адрыжку; а такія сімптомы, як пахудзенне, страта апетыту, ваніты, пастаянны боль у верхняй частцы жывата, могуць сведчыць пра запушчаную форму раку;
  • MALT-лімфома — запаленне лімфоіднай тканкі ў страўніку са злаякаснай трансфармацыяй;
  • хвароба Менетрые — паталогія страўніка, якая выяўляецца ў патаўшчэнні слізістай абалонкі і змяненні залоз.
Helicobacter pylori
Электронная мікрафатаграфія H. pylori. Фота: Ютака Цуцумі, доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры паталогіі медыцынскага факультэта Універсітэта здароўя Фудзіта / Wikimedia.org

Дыягностыка Helicobacter pylori

  • гісталагічны метад і экспрэс-траўматалагічны тэст — узяцце зрэзу слізістай абалонкі страўніка падчас гастраскапіі з наступнай ацэнкай матэрыялу на наяўнасць змен (запаленне, ракавыя клеткі). Гэты метад інвазіўны, аднак лічыцца «залатым стандартам» у дыягностыцы страўнікавых захворванняў, вельмі надзейным як для дыягностыкі інфекцый, так і для пацвярджэння лячэння;
  • урэазны дыхальны тэст;
  • аналізы на антыген H. pylori ў кале;
  • сералагічныя аналізы крыві — падыходзяць для дыягностыкі інфекцыі, але не для ацэнкі выздараўлення, бо антыцелы супраць бактэрый захоўваюцца ў крыві пасля лячэння вельмі доўга.

Пры ацэнцы эфектыўнасці лячэння важна, каб аналізы праводзіліся толькі праз чатыры тыдні пасля заканчэння лячэння. 

Лячэнне хелібактэрыёзу

Звычайна інфекцыю лечаць з дапамогай камбінаванай тэрапіі, якая ўяўляе сабой прыняцце двух супрацьмікробных прэпаратаў (антыбіётыкаў) і аднаго прэпарата, які зніжае сакрэцыю страўнікавай кіслаты (інгібітар пратоннай помпы). Звычайна такое лячэнне доўжыцца 14 дзён.

З антыбіётыкаў часта выпісваюць амаксіцылін, метранідазол, з інгібітараў пратоннай помпы — амепразол, пантапразол, лансапразол.

Лячэнне можа вар'іравацца ў залежнасці ад вашай гісторыі хваробы і наяўнасці алергіі на пэўныя лекі.

Прафілактыка заражэння Helicobacter pylori

Да асноўных метадаў зніжэння рызыкі адносяцца:

  • захаванне элементарных правілаў гігіены, асабліва ў яслях і дзіцячых садках;
  • піццё чыстай вады;
  • правільнае харчаванне. Пазбягайце ежы, якая не была як трэба ачышчаная ці не была прыгатаваная бяспечна;
  • мыццё рук, асабліва перад гатаваннем ежы ці ежай або пасля наведвання туалета.

У будучыні можа з’явіцца магчымасць выкарыстання вакцыны — цяпер вядуцца даследаванні па яе стварэнні.

Чытайце яшчэ:

Са смакам і водарам. Як харчавацца пры язве страўніка

«Ціхі забойца». Як абараніць сябе ад трамбозу

Сухая скура можа быць сімптомам сур'ёзных захворванняў. Так цела просіць дапамогі

Каментары4

  • Вред одинаков
    26.05.2023
    Прочитал артикул и понял, что описали лукашенко и его компанию, для организма Беларуси.
  • Церковь зеленого фантика и прыстроеных дачушак
    21.01.2025
    Ваш хелікобактэр пілорі,

    Чарка-шквака-иномарка
  • Бред Пит
    21.01.2025
    Ваш хелікобактэр пілорі, Вышла замуж за плешивого совка атеиста, а виноват как всегда Всевышний, а не твоя жирная будка.

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Найноўшая мадэль электрамабіля Zeekr паказала сусветны рэкорд па хуткасці зарадкі1

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць