Грамадства33

«Нікому не зычу такога падарожжа»

Блогерка Аляксандра Ханевіч падзялілася сваімі ўражаннямі ад знаходжання ў Ізраілі і расказала, як вярталася.

Аляксандра Ханевіч Александр Ханевич Alexandra Khanevich
Аляксандра Ханевіч у Ізраілі. Скрыншот відэа aliaksandrakhanevich / YouTube

Беларуска Аляксандра Ханевіч прыляцела ў Ізраіль па запрашэнні сям'і Аляксандра Фрумана ў адпачынак.

«Я прыехала апошнім цягніком у пятніцу. Інэса мяне сустрэла. Саша быў у камандзіроўцы і павінен быў вярнуцца ў суботу. Але раптам ранкам трывога. Я б сама не зразумела, што гэта такое, бо гук быў не моцны», — згадвае Аляксандра.

«Ранкам а сёмай гадзіне Інэса будзіць дзіця, і яны прыбягаюць да мяне ў пакой. Яна адразу зачыняе акно вельмі тоўстай металічнай панэллю. Акно можна не зачыняць, каб потым [у выпадку ўдару] не ляцела шкло. І каля акна нельга стаяць. Ложак стаіць збоку. Мы ўсе на яго ляглі. Сірэна была нядоўгая, але трэба дзесяць хвілін пачакаць [пасля яе] і не выходзіць з пакоя, —

распавядае жанчына і дадае, што ізраільцяне вельмі законапаслухмяныя:

— Яны кажуць, што ва Украіне шмат было ахвяр, таму што ўкраінцы не прытрымліваліся часу чакання. А ізраільцяне ўжо навучыліся».

Аляксандра Ханевіч тлумачыць, што ў Ізраілі, калі будуецца дом, то ва ўсім стаяку выбудоўваецца ўмацаваны блок. Ён размяшчаецца ў сярэдзіне будынка, і пры траплянні ракеты павінен выстаяць.

«Разваліцца дом, а гэты стаяк застанецца і будзе стаяць», — кажа Аляксандра.

Масавая падтрымка

Аляксандра Ханевіч згадвае, што ў нядзелю яны пайшлі ў краму: «Людзі збіралі дапамогу. Усё са сваёй асабістай кішэні. У магазінах былі такія чэргі. Людзі каляскамі набывалі ўсё неабходнае для вайскоўцаў. Шкарпэткі, майкі, прадметы гігіены. Ежу, якая не псуецца, печыва, кансервы рыбныя. Ваду.

Жанчына перада мною, якой я дапамагала складваць, мела каляску, запоўненую з верхам. Я бачыла, як яна заплаціла тры з паловай тысячы [шэкеляў] (прыкладна 860 даляраў). У нас было на паўтары тысячы. І ва ўсіх так было», — дзеліцца ўражаннямі жанчына.

У магазіне стаялі валанцёры, якім можна было адразу перадаць набытае, але Аляксандр Фруман вырашыў самастойна адвезці свае тавары. З ім напрасілася паехаць і Аляксандра.

Жанчына распавядае пра сустрэчу з маладым хлопцам, які тэрмінова вярнуўся з адпачынку ў Тайландзе, каб адправіцца на абарону краіны:

«Ён толькі што «дэмбельнуўся», як у нас кажуць, і адправіўся ў адпачынак у Тайланд. Ён там толькі два дні пабыў. У суботу, як толькі пачуў пра гэта, адразу вярнуўся. Камандзір сказаў: «Не прыязджай, адпачывай. Калі што, то пазней [прыедзеш]». Ён кажа: «Як я магу», — і вярнуўся ў сваю вайсковую часць».

Як адзначае Аляксандра, у гэтай паездцы яна «атрымала такі зарад эмоцый. Усе падыходзілі, абдымалі і дзякавалі.

«Усе баявога настрою. Ізраільцяне, якія зʼехалі раней дзеля спакойнага жыцця (большасць у ЗША і Канаду), вярталіся самалётамі. Ад 40 да 60 гадоў мужчыны. Семʼі пакідалі там, а самі ляцелі. Вось такія згуртаваныя людзі, — узрушана распавядае Аляксандра Ханевіч і дадае:

— У суботы ў іх былі мітынгі супраць судовай сістэмы. Былі левыя і правыя. Яны маглі адно аднаго зневажаць, але асабліва не было боек. Хаця, як кажуць, было некалькі такіх момантаў. А ў гэты дзень левыя і правыя абʼядналіся і сталі ўсе ў адным кірунку».

Аляксандра Ханевіч адзначае, што вельмі палюбіла Ізраіль падчас сваіх папярэдніх паездак. «Гэтым разам я палюбіла ізраільскі народ. Гэта сапраўды народ, які абараняе свае семʼі, сваю радзіму».

Пра вяртанне назад

Аляксандра Ханевіч адзначае, што яе вяртанню дапамаглі беларусы ЗША.

«Саша звязваецца з «Асацыяцыяй беларусаў Амерыкі». Праз пяць хвілін мне былі выдзеленыя грошы. Я ведаю прозвішча і імя гэтага чалавека. Але ён папрасіў сябе не называць. Вялікі дзякуй Ганне і ўсім з «Асацыяцыі беларусаў Амерыкі» за тую дапамогу, якую вы мне аказалі. І нізкі вам паклон», — кажа з камяком у горле Аляксандра.

Жанчына ўдзячная ўсім добрым людзям за словы падтрымкі: «Павел Паўлавіч Латушка падключаўся да маёй эвакуацыі разам з народным пасольствам Беларусі. Вельмі прыемна было, што мне напісаў стачкам «Гродна Азота». Мне пісалі людзі, якія, як я ведаю, не вельмі добра матэрыяльна забяспечаныя (нашы, беларусы): «Аляксандра, калі патрэбна, мы вам дашлём грошы. Разумеем, што білет зараз цяжка купіць. А білеты, зразумела, былі дарагія, бо авіякампаніі гэтым карыстаюцца».

Чытайце яшчэ:

Першаю з Ізраіля вывезуць блогерку-ўцякачку Аляксандру Ханевіч

«ХАМАСу будзе канец». Беларуская пенсіянерка, што здымалася ў Дудзя, цяпер дапамагае ізраільскай арміі

«Як мы тут загніваем у гэтай Еўропе». 71-гадовая беларуска, гераіня Дудзя, завяла свой канал у Ютубе

Каментары3

  • Бобр
    23.10.2023
    Короче авиакомпании самые наживалы
  • 99
    23.10.2023
    Я не ошибаюсь, или эта блогерка впервые в выпуске Дудя о протестах в Беларуси появилась? Если да, то смешно видеть её с с погоней на майке. В том видео было понятно, что она в прилмчном возрасте только почему-то в 2020 году проснулась. Но быстро подстраивается, раз уже с погоней.
  • ИВАН
    24.10.2023
    99,ЛЮТО МИНУСУЮ!!!!!

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах9

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Усе навіны →
Усе навіны

«Цэны як у сталовай». Блогер шакаваны коштам абеду ў мінскім пяцізоркавым гатэлі2

У Еўропе плануюць стварыць спецтрыбунал для Пуціна6

У Гомелі за сэксуальны гвалт судзяць ідэолага каледжа2

16-гадовага падлетка з Ваўкавыска асудзілі за зрэзаны чырвона-зялёны сцяг1

У Гродзенскім заапарку пасябравалі макакі і трус3

Пенсіянеру з Гомельскай вобласці суд забараніў траціць свае грошы2

У прэміяльным квартале ў цэнтры Мінска сталі прадаваць кватэры. Самая танная — 378 тысяч даляраў1

Колішняе паветра, замарожанае ў лёдзе, дае адказ на самае важнае пытанне сучаснасці

«Байсол» запускае гарачую лінію з прычыны ўзлому бота Беларускага Гаюна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах9

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць