Свет1414

Пуцін пракаментаваў магчымыя перамовы з Украінай і заявіў, што Расія не збіраецца адмаўляцца ад заваёў

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пракаментаваў магчымыя перамовы з Украінай, заявіў, што Расія не адмовіцца ад таго, што ўжо было заваяванае, і прыгразіў Украіне стратай суверэнітэту.

«Што тычыцца перамоўнага працэсу… гэта спроба заахвоціць нас адмовіцца ад тых заваёў, якія мы рэалізавалі за апошнія паўтара года. Але гэта немагчыма. Усе разумеюць, што гэта немагчыма», — заявіў Пуцін на сустрэчы з кіраўнікамі муніцыпалітэтаў. 

Таксама расійскі прэзідэнт зноў абвінаваціў экс-прэмʼера Вялікабрытаніі Борыса Джонсана ў зрыве перамоваў вясной 2022 года. 

«Публічна сказалі, у тым ліку кіраўнік гэтай самай перамоўнай групы [ад Украіны Давід Арахамія]. Сказаў: «Так, мы былі гатовыя, мы гэта страцілі, бо прыехаў тагачасны прэмʼер-міністр Вялікабрытаніі спадар Джонсан і ўгаварыў нас не рэалізоўваць гэтыя дамоўленасці». Ну прыдуркі, не? І прама сказаў: «Калі б мы пайшлі на гэта, усё даўно было б скончана, паўтара года таму». Гэта лішні раз падкрэслівае, што яны не самастойныя людзі», — сказаў Пуцін (сам Джонсан называў «поўнай лухтой і расійскай прапагандай», што ён сарваў мірныя перамовы — НН). 

Таксама Пуцін заявіў, што ўкраінскі контрнаступ цалкам праваліўся.

«Калі так будзе далей працягвацца, украінскай дзяржаўнасці можа быць нанесены вельмі сурʼёзны ўдар», — дадаў ён.

@nashaniva Ва Украіне ўпершыню выкарысталі «гібрыдную» сістэму СПА FrankenSAM #україна #війна #война #славаукраїні #нашаніва #зсу #всу #новости #білорусы #беларускітыкток #мова ♬ Dramatic Military - Faid rafanda

Каментары14

  • Валера
    16.01.2024
    Да никто с россией переговоры вести не будет. Будут мочить до истощения.
  • Вася
    16.01.2024
    Удар по Украинской государственности может заключаться только в том, что ей достанется огромная территория со 140 миллионами рабов, и это надо будет как-то переварить
  • Ёсік
    16.01.2024
    Каб цябе разарвала, ботаксны аловак.

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець3

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай адказаў сваімі пошлінамі на гандлёвыя меры ЗША4

Памёр Іосіф Навумчык3

«Гэта мяне зламала». Беларус, у якога ў Гданьску спалілі дом-прычэп, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам9

ЗША адкладаюць санкцыі супраць Канады на месяц5

Ці можа ChatGPT замяніць псіхолага. Вось наш эксперымент3

Паўстанцы ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга захапілі беларускія беспілотнікі2

Дактары расказалі пра стан хлопчыка, які пацярпеў ад выбуху пад Жлобінам

У Баранавічах будуць судзіць былога кіраўніка вялікага прадпрыемства

У Чэхіі бабры за ноч пабудавалі плаціну там, дзе яе ўзвядзенне доўга не маглі ўзгадніць чыноўнікі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець3

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць