У Пінску жанчыне на пахаванні мужа «дапамаглі» фальшывай купюрай
У Пінску ў аддзяленні банка затрымалі 41-гадовую жанчыну, якая хацела размяняць 100-даляравую купюру. У касіра ўзніклі падазрэнні, што купюра падробленая.
Фальшывасць 100-даляравай купюры была пацверджаная падчас экспертызы. Атрымала ж яе жанчына пры асаблівых абставінах.
Незадоўга да таго ў выніку дарожна-транспартнага здарэння загінуў муж жанчыны. Падчас пахавання хтосьці з гасцей даў ёй 100 даляраў у якасці матэрыяльнай дапамогі, але хто канкрэтна — яна не памятае, бо была ў стане моцнага стрэсу.
Пра падробленасць купюры ўладальніца не ведала, бо яна практычна нічым не адрознівалася ад сапраўднай.
Каментары