Моды44

Беларуска прывезла на тыдзень моды ў Парыжы льняныя вясельныя сукенкі ФОТЫ 

Калекцыю з беларускага лёну ацаніў экс-памочнік знакамітага мадэльера Гацье.

На Парыжскім тыдні моды свае працы прэзентавала беларуская дызайнерка вясельных і вячэрніх убораў Наталля Мініна. Калекцыю яна стварыла з лёну, піша Tochka.by.

Фота тут і далей: архіў дызайнеркі

Адзенне на 98% складаецца з натуральнага матэрыялу і цалкам выканана ўручную. З дэкору — фацінавыя кветкі і іншыя элементы.

Унікальнасць калекцыі — у сумяшчэнне прыроды і раскошы. 

На парыжскі подыум Наталля запрасіла дзяўчат розных камплекцый і ўзросту. Рост адной з іх — 158 см.

«Мы вырашылі зняць абутак з мадэляў, такім чынам яшчэ больш падкрэсліць натуральнасць. А на адзін з выхадаў дзяўчат папрасілі ўзяць яблыкі. Такім чынам стварыўся лёгкі і натуральны вобраз прагулкі па садзе. Бо, каб быць прыгожымі, нам не патрэбныя ўпрыгажэнні, дастаткова знайсці нешта асаблівае ў сваёй душы», — пракаментавала дызайнерка журналістам.

Самае прыемнае для Наталлі — увага і ацэнка «калег па цэху». Так, да беларускай дызайнеркі падышоў вядомы мадэльер Наз Маер, экс-памочнік Жана-Поля Гацье.

Прызнанаму эксперту калекцыя спадабалася. Яшчэ адно прыемнае дасягненне — фота з паказу калекцыі Наталлі апублікавалі ў італьянскім часопісе Marie Claire.

Адну з сукенак у яе купілі з паказу.

Некалькі дзён у Наталлі працаваў шоўрум у Парыжы. Там дызайнерка прадставіла сукенкі па ўласнай задумцы.

Дызайнерка Наталля Мініна. Фота: Tochka.by

«Цікавасць да іх была сапраўды вялікая: да мяне падыходзілі, пыталіся, бралі візітоўкі. Цяпер я маю зносіны з баерамі, праз якіх планую супрацоўнічаць з сусветнымі крамамі і шоурумамі», — агучыла планы дызайнерка.

Каментары4

  • Максим Дизайнер
    18.03.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ёсік
    18.03.2024
    gdfh, можа фоты паразпаўзаліся? Такое ўражаньне, што сукенкі на другі, а мо і трэцьці, шлюб, бо мадэлі ўжо пабачылі жыцьцё. Лепш з маленькімі цыцачкамі, чым з вушамі спаніеля. Як там кажуць: яна была на аматара - у яе былі поўныя ногі і доўгія цыцкі.
  • gdfh
    18.03.2024
    Ёсік,
    Усё ў меня добра з фотами. Збольшага дзеўкi нiчога ) У адрозненне ад усялякiх падробак  https://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/336125

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць