У маі выйдзе культавы раман Стывена Кінга па-беларуску і яшчэ дзве кнігі
Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала выхад трох навінак.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_04/kniga240424-a37o8.jpg.webp)
Фота: выдавецтва «Янушкевіч»
Ужо ў маі чакаецца выхад перакладу Стывена Кінга і дзвюх арыгінальных беларускіх кніг — прыгодніцкага рамана Альгерда Бахарэвіча і казка ад мастачкі пра мора, якое прыйшло ў горад, паведамляе выдавецтва ў сваіх сацсетках.
Казка для дзяцей ад мастачкі Эльгі Паповай «Мора ў горадзе» выйдзе ў новай беларускамоўнай версіі. Альгерд Бахарэвіч ідзе насустрач чытачу і выдае прыгодніцкі раман «Капітан Лятучая Рыба».
А пераклад на беларускую мову «Ззяння» Стывена Кінга здзейсніла вядомая кніжная блогерка і аўтарка падкаста Bellit Наста Карнацкая.
Каментары