Свет66

Крамлёўскія боты завалілі інтэрнэт фэйкавымі цытатамі заходніх знакамітасцяў

Звязаныя з расійскімі ўладамі боты сеткі «Двайнік» — найбуйнейшай з сетак дэзынфармацыі Крамля, якія працуюць на заходнюю аўдыторыю, — пачалі масіраваную кампанію па распаўсюджванні малюнкаў з фэйкавымі цытатамі знакамітасцяў. Апублікаваныя імі ў пятніцу ўвечары і ноччу ў суботу пасты ўжо набралі некалькі сотняў тысяч праглядаў, піша «Агентство».

На малюнках зоркам прыпісваюць заклікі перастаць дапамагаць Украіне і словы пра Еўропу, якая «разбураецца».

З вечара пятніцы боты апублікавалі ў сетцы X 50 малюнкаў з фэйкавымі цытатамі. Пасля гэтага іншыя акаўнты «Двайніка» рэтвітнулі іх больш за 120 тысяч разоў, паведаміў «Агентству» прадстаўнік праекта «Блакавальнік ботаў». Гэтыя пасты сабралі больш за 500 тысяч праглядаў, сведчыць статыстыка праекта.

Для публікацыі фэйкавых цытат былі задзейнічаныя 62% ботаў, якія звычайна займаюцца распаўсюджваннем малюнкаў і відэа ў рамках «Двайніка».

Малюнкі з цытатамі боты публікавалі на англійскай, французскай, нямецкай і польскай мовах. Фэйкавыя выказванні прыпісваліся вядомым людзям, у тым ліку акцёрам Эштану Кутчару, Джэніфер Эністан, Скарлет Ёхансан, Анджаліне Джалі, Алену Дэлону, рэжысёру Люку Бесону, спеваку Элтану Джону, футбалісту Ліянэлю Месі.

Значная частка фэйкавых цытат змяшчае заклікі адмовіцца ад падтрымкі Украіны. «Мы збяднелі, пара забыцца пра Украіну», — гаворыць «Джэніфер Эністан». «Украіны больш не існуе. Усе нашы грошы выкінутыя на вецер», — падпявае ёй «Ліянэль Месі». А фэйкавы Элтан Джон у сваім выказванні аб'ядноўвае тэмы Украіны і ЕС: «Мы трапілі ва ўкраінскую пастку. Цяпер ЕС разбураецца».

Новая кампанія пачалася практычна адразу пасля выбараў у Еўрапарламент, на якіх у Францыі і Германіі дамагліся поспеху партыі, падтрыманыя Крамлём.

Усе папярэднія кампаніі з фэйкавымі цытатамі таксама былі накіраваныя на тое, каб спыніць дапамогу Украіне. За апошнія паўгода «Блакавальнік ботаў» зафіксаваў такіх кампаній ажно шэсць.

Каментары6

  • Лукабот
    15.06.2024
    Во іх бамбіць. Ужо не па децкі галовы трасуцца
  • Ёсік
    15.06.2024
    А якая справа амерыканскім зоркам да развалу ЕЗ? Найбагацейшыя людзі выюць аб грашыма? Няма глуздоў, але гэта на такіх і разьлічана.
  • СМ
    16.06.2024
    Заметьте, они не пытаются доказать, что Россия хорошая, а Путин прав. Они делают ставку на деморализацию. Дескать, может, правда и на стороне Украины, да только всё бесполезно и если сопротивляться, то только хуже будет.
    Я сам противник всякой конспирологии, но когда под любой новостью (кого бы она ни касалась) на "Нашай Ніве" обязательно появляются комментаторы, которые говорят: "да, Лукашенко хреновый, но и эти ничем не лучше... " или "не надо было в 2020-ом выходить, только хуже сделали..." Так вот меня в эти моменты одолевают смутные сомнения...

Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант

Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант

Усе навіны →
Усе навіны

Дактары расказалі пра стан хлопчыка, які пацярпеў ад выбуху пад Жлобінам

У Баранавічах будуць судзіць былога кіраўніка вялікага прадпрыемства

У Чэхіі бабры за ноч пабудавалі плаціну там, дзе яе ўзвядзенне доўга не маглі ўзгадніць чыноўнікі8

Чаму людзі з высокім IQ паводзяць сябе як дзівакі? Гэта мае навуковае тлумачэнне7

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам6

У Мінсувязі расказалі, калі ў Беларусі з'явіцца 5G3

Лідары расійскай апазіцыі выступілі з артыкулам, які важны і для беларусаў23

Трамп гаворыць пра зніжэнне цэнаў на нафту, але хто будзе зніжаць?4

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа аб'явіў сябе выканаўцам абавязкаў дырэктара USAID8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант

Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць