У Новай Баравой прадаюць кватэры-студыі на 20 квадратных метраў. Цана здзіўляе
Цэннік на кватэры ў новабудоўлях сталіцы не перастае здзіўляць. У Новай Баравой прапануюць міні-студыі па 18-20 кв.м з гатовым рамонтам і тэхнікай па $2800 за метр. Кампактныя фарматы з'явяцца ў новым доме «Арт-квартала».
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_12/a5acd79256c82ec0cd15e799e843b7c7-emce4.jpg.webp)
Калісьці такога роду студыі аддавалі за $34 тысячы па курсе, піша «Анлайнер».
Рамонт у міні-студыях у стылі лофт.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_12/3d5d98fb0fe1843f5fc7f31756070924-ag2j5.jpg.webp)
Па праекце, кватэры на другім-пятым паверхах ідуць з балконамі, на шостым-восьмым прадугледжаны лоджыі.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_12/a64b70aea670dbbbb0019cd17193cc76-gy076.jpg.webp)
Інтэр'ер дапоўняць функцыянальная мэбля з утоенымі паліцамі, пральная машына і люстэрка з падсветкай у чорнай раме.
Кухню абсталююць варачнай панэллю, ЗВЧ-печчу, выцяжкай, убудаваным халадзільнікам, кухоннай мыйкай і змяшальнікам.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_12/abed6cee1c03245177cfe16a62dcca10-rf32r.jpg.webp)
Новае аздабленне Concrete даступнае для студый у доме 1.10 па генплане ў «Арт-квартале» Новай Баравой. Кошт кватэры з гатовым інтэр'ерам — ад $53 775 у эквіваленце. Дарэчы, цана за квадратны метр на высокіх паверхах крыху вышэйшая, чым на астатніх. Так, студыя амаль у 19 «квадратаў» на першым паверсе абыйдзецца каля $53 800 па курсе, пры гэтым 20 «квадратаў» на самым апошнім паверсе будуць каштаваць амаль $60 тысяч.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_12/8198c894674908d8bdaf6b6c2acfbf77-tbo9i.jpg.webp)
Пакупнікам даступныя растэрміноўка і партнёрскія крэдыты.
Дом з кватэрамі-студыямі ў стылі лофт здадуць у трэцім квартале 2026 года.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_12/94c8ed69c0cc183aea9db1111608fe52-lvdxj.jpg.webp)
Каментары