Меркаванні44

«Кампенсацыя за паразу ў Сірыі». Што стаіць за заявай Мядзведзева наконт «новых рэгіёнаў» Расіі

Былы прэзідэнт Расіі не выключыў, што ў складзе ягонай краіны з'явяцца новыя рэгіёны. Мядзведзеў заявіў пра гэта 14 снежня на з'ездзе партыі «Единая Россия», якую ён узначальвае. Аналітык Аляксандр Фрыдман у размове з «Белсатам» паразважаў, што можа стаяць за гэтай прамоваю.

Дзмітрый Мядзведзеў. Фота: Contributor / Getty Images

Пра імавернасць анексіі новых тэрыторый Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, разважаючы пра «рэалізацыю патэнцыялу» рэгіёнаў Украіны, захопленых Расіяй падчас поўнамаштабнай вайны:

«Гэты досвед можа быць запатрабаваны і надалей у выпадку, калі ў складзе нашай краіны яшчэ з'явяцца новыя, але вельмі блізкія нам рэгіёны, бо гэта ж магчыма».

Гісторык, палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман упэўнены: гэта быў меседж не толькі Украіне. У каментары «Белсату» ён сказаў, што намёк на свой рахунак можа запісаць і Беларусь:

«Гэта ж не толькі ўкраінскі кантэкст, відавочна. Гэта тычыцца ўсёй постсавецкай прасторы, а таксама нават былых сацыялістычных краінаў. Тут можна тое ж самае спраектаваць і на Абхазію, тое ж самае магчыма, тэарэтычна, і з Грузіяй. Ну і, канешне, у беларускім кантэксце таксама трэба разумець: у гэтай экспансійнай палітыцы Расіі гаворка ідзе зусім не толькі пра Украіну».

У заяве Мядзведзева аналітык убачыў і звычайную расійскую імперскасць, і прапагандысцкую спробу падбадзёрыць прыхільнікаў вайны, і намаганне адцягнуць увагу ад паразы ў Сірыі:

«Нават у Расіі людзі, якія больш-менш сочаць за палітыкаю, разумеюць, што ў Сірыі адбылося нешта досыць непрыемнае для Расіі. Таму трэба нейкім чынам гэта перабіць і сказаць: «Ну вось глядзіце, усё яшчэ наперадзе, усё яшчэ ў нас атрымаецца». То бок Мядзведзеў гуляе на тых пачуццях, якія прысутнічаюць у значнай часткі расійскага грамадства. Ён кажа тое, што прыемна, што яны жадаюць пачуць».

Беларуская прапаганда, для якой расійская — галоўны арыенцір, праігнаравала заяву колішняга прэзідэнта суседняй краіны. Фрыдман не палічыў гэта дзіўным:

«Стаўленне да яго ў Лукашэнкі не асабліва добрае, бо Лукашэнка — чалавек жа помслівы, ён жа выдатна памятае ўсе гэтыя кампаніі антылукашэнкаўскія, што былі ў Расеі менавіта ў часы Мядзведзева. І там шмат казалі, што Мядзведзеў да яго ставіўся з такой пэўнай пагардаю. То бок асабістыя стасункі ў Мядзведзева і Лукашэнкі наўрад ці добрыя, таму дадаткова піярыць Мядзведзева — ну навошта гэта трэба?»

Беларускія прапагандысты «дакладна ведаюць, што падабаецца, а што не падабаецца Лукашэнку» і маюць «адпаведныя загады вельмі асцярожна ставіцца да таго, што сыходзіць ад Мядзведзева», мяркуе аналітык. Самі ж яны пагрозу анексіі Беларусі Расіяй пачулі, не сумняваецца Фрыдман:

«Яны зразумелі Мядзведзева. Вось такога розуму ў іх хапае. Яны разумеюць, што тут гаворка можа ісці не толькі пра Украіну».

Пагатоў распаўсюд у беларускай інфапрасторы пагрозаў расійскага палітыка можа ўзбаламуціць нават прыхільнікаў цяперашніх уладаў у Мінску:

«Калі запусціць гэта дадаткова ў беларускую публічную прастору, дык што будзе? Нават тыя людзі, якія спажываюць дзяржаўную прапаганду, а там хапае людзей, якія ў стане паразважаць на гэты конт, пачнуць думаць: «А што гэта можа значыць? А, можа, Мядзведзеў і нас мае на ўвазе?»

Каментары4

  • Andrew
    15.12.2024
    Сколько можно транслировать бред этого дебила-алкоголика? На мало ли что он там вякнул. Какие новые регионы? В следующем году раша будет трещать по швам как старые дедовские трусы. Старые регионы начнут отделяться.
  • gust
    16.12.2024
    +6 беларускiх абласцей да рашкi далучаць
  • алка дыспасер
    16.12.2024
    Andrew, Хіба Фрыдман моцна п'е?

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Найноўшая мадэль электрамабіля Zeekr паказала сусветны рэкорд па хуткасці зарадкі1

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць