Аляксандр Лукашэнка лічыць, што заявы Дональда Трампа аб тэрытарыяльных прэтэнзіях ЗША на Канаду і Грэнландыю былі зробленыя ў большай ступені для рэзанансу ў СМІ. Пра гэта ён заявіў падчас наведвання МАЗа.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/lukashenka_profile_2024-12-locbr.jpeg.webp)
«Таму я думаю, што гэта такія фэйкавыя заявы, якія ніколі не будуць рэалізаваныя, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта ўсё для СМІ — помпа. А заўтра выйдзе, скажа: «Я ядзерную бомбу на Канаду скіну, калі яна не стане 51-м штатам». Яшчэ чаго! Зробіць ён гэта — не. Ці «Грэнландыю заўтра забяру». Навошта яна табе? Ты і так там прысутнічаеш, твае ўзброеныя сілы. Што хочаш, тое і робіш. Ніякая Данія (у склад якой уваходзіць Грэнландыя) фактычна не кіруе гэтай Грэнландыяй», — сказаў Лукашэнка.
Ён лічыць, што ЗША павінны праводзіць такую палітыку, каб на іх «касавата не глядзелі ні канадцы, ні мексіканцы». У гэтым плане ён згадаў яшчэ адну прапанову — перайменаваць Мексіканскі заліў у Амерыканскі.
— Ці прад’яўляць прэтэнзіі Панаме, што яна не так утрымлівае Панамскі канал. Яны не так цэны ўсталёўваюць: кітайцам — адны, амерыканцам — іншыя. Але гэта іх уласнасць. А сам ты (Дональд Трамп) пошліны падняць хочаш на 25% для канадцаў і іншых. Ты ж гэтым зробіш канадцаў жабракамі, — прывёў факты Аляксандр Лукашэнка.
— Гэтыя фэйкі аўтарытэту краіне не дадаюць: штат чарговы будзе Канада ці Мексіка… Ну тады якія прэтэнзіі да Расіі? Разумееце, як адразу ўсё гэта можна праецыраваць. Таму палітыка — гэта вельмі сур’ёзная справа. Асабліва для кіраўнікоў буйных краін, — дадаў Лукашэнка.
Каментары
На работу устроился?
Даже у Лукашенки