Грамадства33

У Польшчы збіраюцца адкрыць матэматычную школу для беларускіх дзяцей

54-гадовы інжынер-праграміст, бізнэсмен і былы вязень калоніі «Віцьба-3» Сяргей Сабалеўскі стварыў цікавы праект двухмоўнай матэматычнай школы. У інтэрв'ю Радыё Рацыя ён адказаў на пытанні, якія прадметы будуць вывучацца і хто будзе выкладаць.

Фота: Белсат

— Вы арганізоўваеце матэматычную школу для беларускіх і ўкраінскіх дзяцей. Скажыце, калі ласка, на якой стадыі ваша ініцыятыва?

— Мы падалі праект на дадатковае фінансаванне, ужо падрыхтаваныя дакументы. У наш праект увайшлі матэматыка, фізіка, праграмаванне са штучным інтэлектам і фінансавая пісьменнасць. То-бок, мы збіраемся вучыць дзяцей фінансавай пісьменнасці: як у Польшчы адбываецца падаткаабкладанне, як адкрываецца банкаўскі рахунак, калі яго можна адкрыць, якія віды рахункаў існуюць. Мы хочам супрацоўнічаць з банкамі, каб іх супрацоўнікі праводзілі заняткі, нават у анлайн-фармаце, але каб прыходзілі і тлумачылі дзецям, як працуе бізнес, наколькі адкрытая сістэма. Тут ёсць закон аб свабодзе гаспадарчай дзейнасці, што значна адрозніваецца ад таго, што адбываецца пры рэжыме Лукашэнкі. Таму мы вельмі хочам, каб дзеці адчулі сябе свабоднымі ў гэтым новым грамадстве, чаго мы самі ў іх веку не маглі адчуць. Нам давялося праз гэта прайсці і цярпець цяжкасці, каб мець тое, што маем цяпер. І дзякуй братам-палякам за тое, што яны пастаянна падтрымліваюць нас, талеруюць і памагаюць.

 — А хто будзе выкладаць гэтыя прадметы — матэматыку, фізіку, праграмаванне са штучным інтэлектам і банкаўскую справу, я так разумею, фінансавую граматнасць? Вы ўжо згадалі, што дамовіліся з банкаўскімі супрацоўнікамі. А што наконт іншых прадметаў?

— Частку прадметаў будуць выкладаць польскія выкладчыкі, бо навучанне будзе на двух мовах — польскай і рускай, каб дзеці засвойвалі польскую тэрміналогію ў дакладных навуках. А з беларускага боку — гэта выкладнікі, якія пацярпелі ад рэпрэсій, у тым ліку былыя выкладчыкі з БДУ, з кафедры прыкладной матэматыкі. Нам не стае толькі фізікаў-ядзершчыкаў — астатнія выкладнікі ўжо ёсць. На жаль, многім давялося змяніць прафесію, і зараз яны, напрыклад, дастаўляюць піцу. Балюча на гэта глядзець, таму мы і арганізуем школу, каб іх веды не зніклі. Гэтыя людзі яшчэ маладыя, але замест працы па спецыяльнасці яны займаюцца фізічнай працай.

Мы хочам, каб яны перадалі свае веды новаму пакаленню. Тым больш, што ў сферы штучнага інтэлекту і праграмавання ў нас адныя з найлепшых спецыялістаў. Многія з іх працавалі над стварэннем вядомых гульняў сусветнага роўню. Наша зямля багатая на таленавітых людзей. А разам з тымі, хто знаходзіцца тут, у Польшчы, мы яшчэ ўдвая мацнейшыя, як адна вялікая сям’я.

Школа павінна адчыніцца ў верасні 2025 года.

Каментары3

  • польскай і рускай,
    29.01.2025
    для беларускай месца зноў не знайшлося
  • Барадзед
    29.01.2025
    Прошаренные будут дети.
  • Не галасі!
    29.01.2025
    польскай і рускай,, месца ёсьць, ідзі выкладай.
    Слабо?

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Найноўшая мадэль электрамабіля Zeekr паказала сусветны рэкорд па хуткасці зарадкі1

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць