Свет2727

У Расіі п'яныя беларусы жорстка збілі ўзбека. А потым прывязалі яго за нагу да трактара і кінулі паміраць на дарозе

Навагодняе застолле перарасло ў панажоўшчыну, а пасля ў жорсткае збіццё і катаванне трактарам.

Святкаванне Новага 2024 года ў вёсцы Каржава Дзернякоўская, што ў Наўгародскай вобласці, перарасло ў жорсткае злачынства, якое здзейснілі грамадзяне Беларусі.

За святочным сталом сабраліся пяць чалавек, усе працавалі на мясцовай ферме. Сярод іх быў 40-гадовы ўпраўляючы Дзмітрый Стрыжнеў і 32-гадовы Ілля Вілічынскі. Абодва некалькі гадоў таму пераехалі ў Расію з Беларусі. Мужчыны былі задаволеныя працай, у калег прэтэнзій да іх не ўзнікала, піша «Провинция».

Новым чалавекам у кампаніі быў 62-гадовы ўзбек па імені Халтура́. На ферму ён уладкаваўся за месяц да злашчаснага застолля, па-руску гаварыў дрэнна. Працаваў ён старанна, таму яго запрасілі адсвяткаваць Новы год у кампаніі. На стол паставілі гарэлку, шампанскае і добрую закуску, Халтура прыгатаваў для таварышаў традыцыйны ўзбекскі плоў. 

Застолле пачыналася весела і ў прыязнай атмасферы. Незадоўга да бою курантаў мужчыны захацелі паглядзець зварот Пуціна. Паколькі тэлевізара ў доме не было, яны пайшлі ў офіс гаспадаркі, які знаходзіўся непадалёк. Дома застаўся толькі Халтура.

Паглядзеўшы тэлевізар, трое сяброў выйшлі на вуліцу паўзрываць петарды. Вілічынскі ж адправіўся дахаты. На следстве ён расказаў, што ўбачыў унутры дзіўную карціну: Халтура стаяў пасярод пакоя з дзікаватымі вачыма, а на падлозе ляжала перакуленая навагодняя елка, якую мужчыны ўпрыгожвалі ўсе разам. 

Вілічынскі спытаў у калегі, што здарылася. Але як толькі ён наблізіўся да Халтуры, той раптам ударыў яго нажом. Раненне аказалася несур'ёзным, але Вілічынскі на ўсялякі выпадак выскачыў з хаты, зачыніў дзверы на ключ і пабег па дапамогу да таварышаў.

Вілічынскі распавёў пра ўсё Стрыжневу, і яны разам пайшлі разбірацца з Халтурой. Але дзверы не адчыняліся. Аказалася, што Халтура рыхтаваўся да іх прыходу: ён замкнуў дзверы знутры на завалу. Тады сябры вырашылі скарыстацца тэхнікай.

Спачатку яны паспрабавалі адчыніць дзверы балгаркай, але не атрымалася. Тады яны падагналі да дома трактар «Беларус», прымацавалі трос да дзвярэй і сарвалі іх. 

У памяшканні мужчыны ўбачылі Халтуру, які забіўся ў кут. Ён стаў на ногі, але тут жа быў збіты ўдарам кулака. Вілічынскі і Стрыжнеў сталі жорстка збіваць узбека рукамі, нагамі, а таксама паленам і вяслом, якія апынуліся пад рукой. Судмедэкспертыза паказала, што на целе Халтуры не было жывога месца.

Але зверскага збіцця мужчынам падалося мала. Яны выцягнулі пацярпелага на вуліцу і сталі катаваць яго з дапамогай трактара. Вілічынскі і Стрыжнеў адчапілі трос ад дзвярэй, перакінулі яго праз дапаможную лябёдку так, што другі канец павіс у некалькіх сантыметрах ад зямлі, а потым прывязалі да яго адну з ног Халтуры.

Стрыжнеў сеў за руль і падняў лябёдку на вышыню каля двух метраў над зямлёй, пасля чаго павёз падвешанага на тросе ўніз галавой Халтуру да дарогі, якая праходзіць недалёка ад фермы.

Даехаўшы да трасы, Стрыжнеў кінуў мужчыну, які быў без прытомнасці, проста на дарозе і вярнуўся на ферму. Халтура быў без верхняга адзення і абутку, у тую ноч тэрмометр паказваў 28 градусаў марозу. 

Праз паўгадзіны Халтуру знайшлі выпадковыя людзі, якія ехалі міма фермы. Яны выклікалі хуткую, але выратаваць мужчыну не ўдалося.

Вілічынскага і Стрыжнева неўзабаве затрымалі. Віну яны прызналі часткова. Суд прызначыў кожнаму па сем гадоў пазбаўлення волі па артыкуле аб наўмысным прычыненні цяжкай шкоды здароўю, што пацягнула па неасцярожнасці смерць. 

Суд пагадзіўся, што злачынства «здзейснена з асаблівай жорсткасцю, пакутамі для пацярпелага». Але адным са змякчальных віну абставін прызнана супрацьпраўнасць паводзін пацярпелага, якая стала падставай для злачынства. Пры гэтым дактары ўстанавілі, што нажавое раненне Вілічынскага было лёгкім і не пагражала ягонаму жыццю.

У мінулым абодва асуджаныя характарызаваліся выключна станоўча.

Каментары27

  • Ганьба канешне
    29.01.2025
    Успамiнаючы як катавалi беларусы беларусау у 2020 у жопы дубiнкамi i збiвалi да полусмерцi ( карцiнкi засталiся у сецi дзе няма жывога месца) то чаму здзiуляцца . Здзiуляе што палена i вясло не выкарысталi адпаведна...
  • Ну и времена
    29.01.2025
    Дикость. Средневековье какое то.
  • ашка-гамняшка
    29.01.2025
    Дзіўная гісторыя. І мала гэтым ушлёпкам далі. Відаць, жыццё чалавека не славянскай генетыкі ў расеі не каштуе высока.

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»5

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Гандлёвая сетка «Тры цаны» значна пашырыцца на Расію

Кітай, імаверна, пабудаваў самую вялікую ў свеце падлодку-беспілотнік1

Пад Добрушам дырэктарка аграпрадпрыемства два месяцы збівала галоўную бухгалтарку8

Шарэнда-Панасюк: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду21

«У Еўропе рэч можа каштаваць 30 еўра, а ў нас — усе 100». Беларусы расказалі, як купляюць брэндавыя рэчы, якія не прадаюцца на радзіме3

У мінскім парку Горкага адкрылася кавярня з незвычайным дызайнам

«Не прапускае мышэй без дакументаў». На беларуска-польскай мяжы з'явіўся кот, якога, магчыма, хтосьці згубіў7

Пачалася праца па стварэнні археалагічнага музея пад адкрытым небам на Менцы5

Старшыням райвыканкамаў дадуць права ўзгадняць кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»5

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць