Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з «перамогай на выбарах».
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/pezekian_ap240731-s8oz6.jpg.webp)
«Актыўны ўдзел беларусаў у выбарах адлюстроўвае іх рашучасць і намер будаваць светлую будучыню. Я ўпэўнены, што адносіны дзвюх дружалюбных краін Ірана і Беларусі і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ва ўсіх галінах двухбаковага, рэгіянальнага і міжнароднага ўзаемадзеяння ў перыяд новага прэзідэнцкага тэрміну Вашага правасхадзіцельства стануць мацнейшымі, чым раней», — прыводзіць словы паслання прэс-служба Лукашэнкі.
Раней Лукашэнку патэлефанавалі з віншаваннямі прэзідэнты Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, Узбекістана — Шаўкат Мірзіяеў, Таджыкістана — Эмамалі Рахмон, Азербайджана — Ільхам Аліеў. Таксама ў шэрагу найбольш хуткага віншавання ўжо традыцыйна адзначыліся лідар Кітая Сі Цзіньпін і кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін.
Без віншаванняў Лукашэнку таксама не пакінулі дружалюбныя беларускаму ўраду В’етнам, Куба, Нікарагуа, Венесуэла, Туркменістан, Пакістан, Кыргызстан, М'янма, кіраўніцтва Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.
З еўрапейцаў адзначыліся прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч і старшыня прэзідыума Босніі і Герцагавіны Жэлька Цвіяновіч (таксама сербка па нацыянальнасці).
Каментары