Свет55

У Расіі прапанавалі перайменаваць Фінскі заліў у Санкт-Пецярбургскі

Расіі неабходна перайменаваць Фінскі заліў, паколькі краіна «асвойвала яго з найстаражытных часоў», заявіў навуковы дырэктар Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Міхаіл Мягкоў, піша Moscow Times.

«Мне падаецца, лагічная назва гэтага заліва была б Санкт-Пецярбургскі заліў або заліў Санкт-Пецярбурга», — сказаў гісторык на прэзентацыі даследавання «Чорная кніга. Кароткая гісторыя шведскай і фінскай русафобіі».

Ён патлумачыў выбар такой назвы тым, што Санкт-Пецярбург — найбуйнейшы горад на беразе заліва. Пры гэтым Мягкоў падкрэсліў, што Расію цяпер «спрабуюць замкнуць» у гэтай акваторыі і не выпускаць з яе расійскі флот.

Ён таксама прызнаў, што прапанову могуць лічыць «занадта шакавальнай», але адзначыў, што перайменаванне будзе «гістарычна справядлівым».

Акрамя таго, гісторык спаслаўся на аналагічнае рашэнне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які перайменаваў Мексіканскі заліў у Амерыканскі.

Каментары5

  • Ха
    30.01.2025
    Хай адразу перайменоўваюць у пынеўскі заліў (або заліў пыні з піцерскай падваротні).
  • Суповой пакетик
    31.01.2025
    Оказывается, шизофрения заразна. Инфекция поражает даже на расстоянии.
  • &
    31.01.2025
    Чаму не ў заліў Францыска піцерскага таго што ў піцеру вучыўся?

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Найноўшая мадэль электрамабіля Zeekr паказала сусветны рэкорд па хуткасці зарадкі1

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць