У Беларусі ўстаноўлены гранічна дапушчальныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі на 2025 год. Адпаведны ўказ Лукашэнкі №45 ад 30 студзеня 2025 года апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/2023-02-13162242-gd3j2.jpg.webp)
У выніку жыллёва-камунальныя плацяжы для насельніцтва ў разліку на тыповую двухпакаёвую кватэру з трыма чалавекамі пры нарматыўным спажыванні паслуг павысяцца ў 2025 годзе на 21 рубель (0,5 базавай велічыні).
Павышэнне тарыфаў будзе праводзіцца ў два этапы: спачатку з 1 студзеня — на ўсе паслугі, за выключэннем ацяплення і гарачага водазабеспячэння, на 17,05 рубля, затым з 1 чэрвеня — на цеплавую энергію для мэт ацяплення і гарачага водазабеспячэння на 3,95 рубля.
Падлічана, што ў 2025 годзе ўдзельная вага жыллёва-камунальных плацяжоў у даходзе сям'і з трох чалавек пры двух працуючых, якія атрымліваюць сярэднерэспубліканскую зарплату, складзе 3,8 працэнта, а сям'і з двух пенсіянераў — 8,3 працэнта.
Каментары