Грамадства22

«У сілу асабістых прычын не можа працягваць»: пры цьмяных абставінах змяніўся кіраўнік у былым аддзяленні беларускага Ernst&Young

EY (Ernst&Young) — аўдытарская кампанія з «вялікай чацвёркі». Працуе ў сферы аўдыту, падаткаабкладання, аказвае юрыдычныя паслугі для бізнэсу. Без ацэнкі EY у Беларусі не магла прайсці ніводная сур'ёзная ўгода па пакупцы або зліцці бізнэсу. EY быў адным з асноўных лакаматываў і тлумачальнікаў у справе прасоўвання перадавых фінансавых стандартаў і справаздачнасці. Шматгадовым кіраўнічым партнёрам EY у Беларусі быў Павел Лашчанка. 

Павел Лашчанка. Фота: b1.by

З лета 2022-га беларускае — як і расійскае — аддзяленне EY фармальна было выведзена са складу міжнароднай аўдытарскай сеткі і пачало дзейнічаць пад брэндам B1. Павел Лашчанка захаваў сваю пасаду на новым месцы. 

Мінулымі днямі супрацоўнікам і партнёрам B1 у Беларусі прыйшоў ліст, у якім кампанія інфармавала аб змене кіраўнічага партнёра. Замест Паўла Лашчанкі ім стаў Іван Станкевіч (працуе ў кампаніі з 2005 года). Тэкст ліста ёсць у распараджэнні «Нашай Нівы». 

Абраныя фармулёўкі прымушаюць задумацца аб лёсе самога Лашчанкі, бо з іх не вынікае, што мужчына адышоў ад справаў добраахвотна. 

«Павел Лашчанка ў сілу асабістых абставін больш не можа працягваць работу на гэтай пасадзе, — гаворыцца ў лісце. — Унёсак Паўла ў развіццё нашай кампаніі неацэнны: ён стаяў ля самых вытокаў і сфармаваў цудоўную каманду прафесіяналаў, якія дасягнулі неймаверных поспехаў.

Мы ўпэўнены, што веды, досвед і экспертыза Паўла знойдуць сваё адлюстраванне ў ягоных сябрах і калегах, якія працягнуць ягоную справу і дапамогуць беларускай практыцы прыйсці да яшчэ большых дасягненняў». 

Ні ў лісце, ні ў раздзеле «навіны» на сайце арганізацыі не прыводзіцца таксама ніякай уласнай цытаты ці звароту Лашчанкі з нагоды заканчэння работы ў кампаніі, якой ён аддаў некалькі дзясяткаў гадоў жыцця.

Апошняя згадка Лашчанкі на сайце В1 — навіна ад 8 кастрычніка 2024 года пра тое, як ён правёў семінар па нюансах міжнароднай сістэмы фінансавай справаздачнасці для прадстаўнікоў камерцыйных банкаў Беларусі, а таксама Нацбанка, Банка Расіі, некрэдытных фінансавых арганізацый і ІТ-кампаній. 

У 2020 годзе, у разгар збіцця грамадзян міліцыяй, за подпісам Лашчанкі выйшаў ліст да кіраўнікоў сілавых і дзяржаўных органаў, у якім ён выказаў сумнеў у агучаных Ярмошынай лічбах, а таксама заклікаў усіх адумацца і вярнуцца да законнасці. 

На сайце БДУ Павел Лашчанка згадваецца як знакаміты выпускнік

Каментары2

  • Банкир-факир
    31.01.2025
    Мо быў і сумленны прыслугач, але той і той з'яўляюцца прыслугачамі ротшыльдаўскай канторы. Прасоўванне стандартаў міжнароднай фінсправаздачнасці хоць і замарудзілася, але працягваецца.
  • Дзі-дзі
    31.01.2025
    Банкир-факир, а чым гэта блага? Акрамя таго, што гэтыя стандарты паказваюць трохі больш рэчаіснасці, чым беларускія?

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Найноўшая мадэль электрамабіля Zeekr паказала сусветны рэкорд па хуткасці зарадкі1

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць