Свет11

Велізарны разлом зямной кары знайшлі пад Турцыяй

Геолагі з Універсітэта Гётынгена вывучылі тэктанічныя працэсы на стыку Аравійскай і Еўразійскай пліт і выявілі, што ў гэтым рэгіёне пачаўся разлом зямной кары. Даследчыкі высветлілі, што рэшткі старажытнага акіянічнага дна працягваюць апускацца ўглыб зямлі, але ў адным месцы гэты працэс спыніўся — і там пачалося ўзняцце парод, піша Bild.

«Гэта паказвае на тое, што акіянічная пліта ў гэтай зоне ўжо адарвалася і перастала цягнуць зямную кару ўніз», — патлумачыў вядучы аўтар даследавання доктар Рэнас Кошнау. 

Аднак пад Загроскімі гарамі на паўночным захадзе Ірака гэты працэс працягваецца: зямная кара тут працягвае апускацца, утвараючы ўпадзіну глыбінёй 3-4 кіламетры.

Геолагі мяркуюць, што разлом будзе пашырацца ў бок Ірака, падобна таму, як адрыў ліста календара пачынаецца з аднаго боку і паступова распаўсюджваецца далей. Нягледзячы на такія змены, навукоўцы не бачаць сур'ёзнай пагрозы. 

«У раёнах, дзе разлом ужо адбыўся, колькасць землятрусаў нават зніжаецца», — адзначыў прафесар Ёнас Клей.

Каментары1

  • Віктась
    31.01.2025
    дарэмна навукоўцы не хвалююцца. ужо даўно не было чуваць пра выбуховыя вулканы. Такі спіць доўга, а потым як гахне, неба зацягнецца хмарамі , пахаладае. Пару гадоў людзі сонца не бычылі, ураджаю не было, галадоўка. Мы жывем зараз у вельмі лайтовых умовах

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць