Грамадства11

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг

Судовае пасяджэнне адбылося на базе Жлобінскага металургічнага каледжа, дзе вучыўся Канстанцін.

На выязным пасяджэнні суда Жлобінскага раёна 4 лютага асудзілі Канстанціна Ціхамірава паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Працэс вяла суддзя Святлана Андрэева, піша «Вясна».

Хлопец залез на дах гіпермаркета «Еўраопт», адкуль зняў чырвона-зялёны сцяг і паклаў яго ў кішэню курткі. Затым выкінуў сцяг у сметніцу.

У выніку суддзя Святлана Андрэева прызначыла Канстанціну адзін год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняй хіміі).

Паводле інфармацыі «Гомельскай вясны», год таму, на сцэне актавай залы Металургічнага каледжа, Канстанціна разам з трыма іншымі навучэнцамі ўрачыста віншавалі і ўзнагароджвалі лістамі падзякі — юнакі выратавалі пенсіянера з вады.

Пра гераічны ўчынак падлеткаў тады нават напісала прапагандысцкая «СБ. Беларусь сегодня» — хлопцы запаўзлі на лёд і з дапамогай знойдзеных побач друкоў змаглі выцягнуць з вадаёма пенсіянера і ўратаваць яму жыццё.

Каментары1

  • фу
    06.02.2025
    На выязным пасяджэнні суда
    ...
    зноў паказальна-застрашальнае судзілішча перад навучэнцамі ?

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну27

ЗША могуць прадставіць план «спынення вайны» ва Украіне на Мюнхенскай канферэнцыі6

Стрыжак расказаў, што вядома пра ўзмоцненыя праверкі на выездзе з Беларусі10

Мілей ідзе за прыкладам Трампа і выводзіць Аргенціну з СААЗ4

Будаўнічыя работы на яўрэйскіх могілках у Мінску спынены

Беларус захаваў архіў прадзеда і здзівіў ім польскіх чыноўнікаў5

На трасе ў Раўбічах заўважылі мужа Дар'і Домрачавай ВІДЭА5

Расійскае камандаванне накіроўвае на фронт аслоў, бо тэхнікі не хапае. Гэта не жарт15

Блогерка знайшла памылкі ў працоўным сшытку па беларускай мове. Чыноўнікі заявілі, што выданне не выкарыстоўваюць у школах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць