Грамадства33

«Жанчыны плачуць, а хлопцы рэспектуюць». Беларус распавёў, навошта зрабіў татуіроўку з загінулым ва Украіне байцом «Брэстам»

Міхаіл родам са Слуцкага раёна, у Польшчу пераехаў у 2021 годзе — збег ад рэпрэсій. Сёння мужчына са сваёй сям’ёй жыве ва Уроцлаве. Там ён зрабіў сабе татуіроўку з загінулым беларускім добраахвотнікам «Брэстам». Мужчына распавёў MOST, што пасля 2020 года для яго малюнкі на целе сталі важным спосабам супраціву рэжыму Лукашэнкі, і такіх герояў, як «Брэст», павінны ведаць беларусы.

Збеглі ад рэпрэсій

Для Міхаіла гэта не першая татуіроўка на пратэсную беларускую тэматыку. Яшчэ ў Беларусі ў 2020 годзе ён набіў сабе «Пагоню» і крылатага гусара. Кажа, што такім чынам паказваў сваю барацьбу з Лукашэнкам. Разам з сям’ёй мужчына з’ехаў з Беларусі ў 2021 годзе, для пераезду абраў польскі Уроцлаў.

— Некалькі разоў прыходзілі з КГБ на прадпрыемства і шукалі мяне. Сядзець і чакаць пакуль за мной прыйдуць чарговы раз, мы не сталі і выехалі, — распавядае MOST Міхаіл.

Зацікавіў малюнак

На адной з антываенных акцый ва Уроцлаве Міхаіл пазнаёміўся з беларускай Марыяй Бабарыка, якая трымала транспарант з намаляваным партрэтам загінулага ва Украіне добраахвотніка з Беларусі «Брэста». Міхаіла зацікавіў малюнак.

— Ён падышоў, сказаў, што хоча зрабіць здымак, каб зрабіць татуіроўку. Я і сказала, што як раз я татуіроўшчыца. Так усё і атрымалася. Я раней рабіла партрэты людзей, якія загінулі. Іх не ведала, Іх гісторыі чула толькі на сеансах, для мяне гэта не адгукалася ў душы. А тут я глядзела відэа з Іванам «Брэстам», ганарылася. Таму гэта было важна для мяне таксама. Гэтая тэматыка вельмі блізкая для мяне, менавіта ў яе хацелася бы свае веды і досвед кінуць. Творчасцю падтрымліваць.

«Брэст» увасабляе беларускага героя

Міхаіл кажа, што для яго татуіроўка — гэта своеасаблівая барацьба з рэжымам Лукашэнкі. Робіць іх на целе, каб людзі бачылі, што барацьба працягваецца, і разумелі, што беларусы не шкадуюць свайго жыцця дзеля будучыні свабоднай Беларусі. Міхаіл хацеў бы паехаць дапамагаць ва Украіну беларускім добраахвотнікам, але не можа пакінуць сям’ю ў Польшчы. Ён іх вывез з Беларусі не для таго, каб кінуць у чужой краіне.

— Мы дапамагаем і змагаемся іншымі спосабамі. Людзі на вуліцы пазнаюць «Брэста» і адзначаюць важнасць тату. У многіх сябры, браты і таварышы зараз ваююць у беларускім палку Каліноўскага ва Украіне. Хтосьці быў знаёмы з загінулымі байцамі. Апошні раз на маршы дзяўчына расплакалася, калі ўбачыла маю татуіроўку: «Брэст» быў яе знаёмым. Жанчыны рэальна плачуць, а хлопцы рэспектуюць і дзякуюць за тое, што задаю тон. Мы з сям’ёй зараз жывём ва Уроцлаве, у нас у доме ўжо 90 беларусаў — і гэта не лічым дзяцей. Я хачу, каб людзі бачылі героя і не забывалі, разумелі, што яны за нас пайшлі на вайну. Загінулы камандзір «Брэст» — ён і ўвасабляе беларускага героя.

Іван «Брэст» Марчук — камандзір батальёна «Волат» з палка імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе ва Украіне супраць расійскай агрэсіі. У 19 год аказаўся ў французскім Замежным легіёне. З 2015 года знаходзіўся ў зоне антытэрарыстычнай аперацыі ва Украіне. 26 чэрвеня загінуў у баях пад Лісічанскам.

«Мы ідзём за «Брэстам»

З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне стваральніца праекта «Беларусь на целе», журналістка Яўгенія Доўгая стала расказваць гісторыі беларусаў, якія робяць антываенныя татуіроўкі. Раней у праекце беларусы паказвалі свае татуіроўкі, якія набівалі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе.

На пачатковым этапе вайны былі папулярныя татуіроўкі, звязаныя з «русским военным кораблём» і накірункам, куды яму прапаноўвалі пайсці. Але за некалькі месяцаў вайны беларусы радзей сталі рабіць антываенныя татуіроўкі.

— Асцерагаюцца. Але вось хлопцы з палка Каліноўскага да смерці «Брэста» набілі сабе шаўрон іх роты з рознымі надпісамі. Сем чалавек. І адзін з іх Васіль Грудовік — у яго быў надпіс «Мы ідзём за Брэстам», — расказала MOST Яўгенія.

Каментары3

  • ром
    13.08.2022
    как всегда имитация бурной деятельности!
    пусть еще в член флажок вставит... это очень поможет политзаключенным, например.
  • дочка Макса Дизайнера
    14.08.2022
    ром, ага
    татухі (круглыя, нібы медалі) на грудзях яго, гэта, каб не звярталі ўвагі, што цыцкі-то ў яго жаночыя.. гэтаксама і выява на руцэ.. каб звярталі ўвагу на татуху, а не на тое, што мускулаў у ягонай руцэ няма
  • дочка Макса Дизайнера
    14.08.2022
    а! ну плюс шчэ ушлая тату-майстарка на гэтай тэме зарабіла. дзела такое..

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніка мінскага АМАПа Балабу звольнілі, каб ён падшаманіў сабе большую пенсію?10

Нетаньяху падарыў Трампу два пейджары2

Запрацаваў маркетплэйс для беларускіх тавараў — на роднай мове1

У Магілёве чалавек павіс на балконе, ратуючыся ад пажару

Гэты студзень быў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў

Вось як сілавікі атрымалі доступ да бота «Беларускага Гаюна»21

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Перавыдалі знакамітыя ўспаміны Ларысы Геніюш пад новай назвай

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць