У Асіповічах жанчына пераблытала сок з бензінам і выклікала пажар
Паведамленне аб пажары ў адной з кватэр дома па вуліцы Чарняхоўскага ў Асіповічах паступіла ратавальнікам у нядзелю 2 красавіка каля 9 гадзін вечара. Аказалася, што замест бутэлькі з сокам гаспадыня кватэры памылкова ўзяла бутэльку з бензінам і адкрыла яе каля ўключанай газавай пліты.
Высветлілася, што 56-гадовая жанчына замест пластыкавай бутэлькі з сокам узяла бутэльку з бензінам і адкрыла яе каля ўключанай газавай пліты. Адбылася ўспышка пароў, пацярпелая атрымала апёкі твару і рук.
Падраздзяленні МНС, якія прыбылі па выкліку, выявілі задымленне на кухні. Гаспадыня знаходзілася на лесвічнай клетцы, а ў кватэры нікога не было.
Брыгадай хуткай меддапамогі жанчына была дастаўленая ў бальніцу і шпіталізаваная. Пажар удалося хутка патушыць, але ў кухні агнём была пашкоджаная маёмасць ды закураныя сцены, паведамляе Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС.
Каментары