Эканоміка1414

Аўстрыйскі «Райфайзэн» спыняе супрацоўніцтва з беларускімі банкамі са жніўня — крыніцы

Як стала вядома «Нашай Ніве», аўстрыйскі «Райфайзэн» разаслаў беларускім банкам паведамленне аб тым, што са жніўня спыняе з імі карэспандэнцкія адносіны. Гэта азначае, што закрываецца адзін з апошніх каналаў руху грошай на Захад і з Захаду. 

Суразмоўцы ў банкаўскіх колах паведамілі «Нашай Ніве», што ў панядзелак, 15 мая, аўстрыйскі Райфайзэн Банк паінфармаваў кіраўніцтва беларускіх банкаў аб тым, што з 31.07 спыняе супрацоўніцтва з усімі банкамі ў беларускай юрысдыкцыі. 

У выніку санкцый за ўнутраныя рэпрэсіі і ўдзел рэжыму ў вайне беларускі фінансавы сектар быў моцна абмежаваны ў сваёй магчымасці падтрымліваць зносіны з навакольным светам. «Райфайзэн» заставаўся апошнім банкам, які карэспандаваў беларускім банкам пры накіраванні плацяжоў у Еўропу, а таксама прыёме плацяжоў адтуль. 

«Праз «Райфайзэн» працавалі амаль усе. Гэта вельмі ўскладняе і без таго няпростае фінансавае жыццё беларускім кампаніям, якія прымаюць аплату ў далярах/еўра або плацяць у іх за тавары ці паслугі, — кажа супрацоўнік аднаго з банкаў. — Калі тлумачыць рух грошай асацыятыўна, то раней мы лёталі ў Вільню прамым рэйсам, потым пачалі лётаць у Вільню праз Вену, а зараз мы даляцім да Вільні толькі з некалькімі перасадкамі праз Астану ці Ерэван. А калі канчатковая мэта «палёту» якая-небудзь Албанія, то палёт можа ўвогуле стаць бясконцым.

Фактычна бізнэс мае пару месяцаў, каб прыдумаць новую схему разлікаў з партнёрамі. Хтосьці ўжо раней вывеў сваю замежнаэканамічную дзейнасць у іншую юрысдыкцыю, але няма ніякіх гарантый, што нас у выніку не «папросяць» і з умоўнага Казахстана, таму што амерыканцы і еўрапейцы ўзмацняюць ціск на тых, хто дапамагае абыходзіць санкцыі». 

Адначасова з гэтым, як паведамляюць беларускія бізнэсмены, беларускі Прыёрбанк пачаў дасылаць кліентам лісты з просьбай не пазначаць карэспандуючы банк у даных плацяжоў — іначай яны не будуць дастаўленыя. 

«Перакладаючы зноў на асацыятыўную мову, можна сказаць, што калі б Прыёрбанк быў сэрвісам па продажы авіяквіткоў, то цяпер ён інфармуе, што вы можаце толькі пазначыць, куды вам трэба, а вось авіякампанію, а таксама ваш маршрут будзем выбіраць мы, і вы ўплыву на гэта не маеце», — дадае да гэтага наш суразмоўца-банкір. 

Імаверна, адмова ад карэспандуючых адносін з беларускімі банкамі — гэта наступствы ціску ЗША на еўрапейскія фінансавыя інстытуты, якія працягвалі працаваць з расіянамі і беларусамі насуперак агульнай палітыцы санкцый. 

Раней суразмоўцы «Нашай Нівы» паведамлялі, што кампетэнтныя структуры ЗША запыталі ў аўстрыйскага «Райфайзэна» ўсю дакументацыю аб праведзеных беларускай і расійскай «дочкамі» аперацыях. Пры адмове выдаць дакументацыю або пры выяўленні фактаў забароненых плацяжоў аўстрыйскаму банку пагражалі санкцыямі — забаронай на працу з далярам. 

Аб правядзенні праверкі ў кантэксце вайны (але без згадкі Беларусі) паведамлялася афіцыйна. 

Праз нейкі час пасля гэтага стала вядома, што Прыёрбанк і расійская дачка «Райфайзэна» прадаюцца. Імаверны купец — структуры «Раснафты», расійскага дзяржаўнага нафтагазавага гіганта. 

Яшчэ раней праз ціск амерыканцаў быў закрыты філіял расійскага МТС Банка ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. 

Пасля спынення магчымасці працаваць у валюце праз аўстрыйскі «Райфайзэн» у беларускага бізнэсу застанецца яшчэ менш варыянтаў.

Каналы для аплаты ў еўра і злотых застаюцца ў Альфа-банку і БНБ-Банку, лазейка з далярамі застаецца ў Парытэтбанку. 

Любое звужэнне магчымасцяў робіць плацяжы больш працяглымі і дарагімі. 

Чытайце таксама:

Ігар Сечын можа набыць Прыёрбанк

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары14

  • Рай Файзэн
    17.05.2023
    Не прайшло і паўтара гады, як райфайзэн раздупліўся
  • Чус
    17.05.2023
    І над усім гэтым - Лукашэнка. Адна асоба замінае жыцьцю ўсёй краіны.
  • Доктар
    17.05.2023
    Чус, гэта не так. Жыццю краіны замінае толькі і выключна русскій мір, якому тутэйшая большасць аддана і шчыра служыць.  Не было б гэтага, то не было б і Лукашэнкі на найвышэйшай пасадзе, нават калі яго і абралі б праз памылку. Як не стала Паксаса у літоўцаў. 

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»33

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»33

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць