Вайна11

«Патокі вады нясуць целы загінулых жывёл». Украінскі палітык апісвае сітуацыю на Херсоншчыне

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Ганчарэнка на ўласныя вочы пабачыў наступствы катастрофы, выкліканай падрывам расіянамі дамбы Кахоўскай ГЭС.

Херсон. Фота: намесніца адміністрацыі Херсонскай вобласці Вольга Малярчук

«У Херсоне вада ўсё прыбывае. Мы не ведаем, на якім узроўні яна спыніцца», — кажа дэпутат.

У гутарцы з «Нашай Нівай» Ганчарэнка адзначае, што людзей з затопленых раёнаў эвакуююць, але многія яшчэ застаюцца ў небяспецы. Сваё жытло яны вымушаныя пакінуць, бо яно ў вадзе.

«На правым беразе Дняпра, які кантралюе Украіна, эвакуацыя арганізаваная. Падвозіцца пітная вада. Сітуацыя складаная, але пад кантролем. На левым беразе Расія пляваць хацела на людзей. Эвакуацыяй і дапамогаю там ніхто не займаецца», — дзеліцца сваім бачаннем палітык.

Так выглядаюць затопленыя раёны Херсоншчыны. Фота: opentv.media

Украінскія ўлады вывозяць людзей у бяспечныя раёны. У сацыяльных сетках мноства паведамленняў аб гатоўнасці прыняць эвакуяваных. Размяшчэннем займаюцца і «Ганчарэнка цэнтры» (недзяржаўная сетка культурна-валанцёрскіх прастор), якія месцяцца ў суседнім з Херсонам Мікалаеве, а таксама Адэсе.

Аляксей Ганчарэнка кажа, што цяпер улады заклапочаныя тым, каб зменшыць маштаб доўгатэрміновых наступстваў ад катастрофы для экалогіі. Існуе імавернасць эпідэміі.

Па Херсоншчыне да Чорнага мора забруджаныя патокі вады нясуць целы загінулых жывёл. У ваду выліліся тоны алівы з Кахоўскай ГЭС.

«Цяпер лета, якое паскарае гніенне цел загінулых жывёл і, магчыма, людзей. Багата знесла бруду ў раку. Таму рызыка эпідэміі хваробаў дужа высокая», — прагназуе Аляксей Ганчарэнка.

Расіяне ўзарвалі запруду на Дняпры 6 чэрвеня. Выбух адбыўся ў машыннай зале Кахоўскай ГЭС, якая, мяркуецца, аднаўленню не падлягае.

Паводле апошніх звестак Абласной ваеннай адміністрацыі, на той частцы Херсоншчыны, якая кантралюецца ўзброенымі сіламі Украіны, затопленыя дзясяткі паселішчаў.

У самім Херсоне пад вадою больш за 1800 будынкаў. Узровень вады ў горадзе сягае больш чым на 5 метраў. Пік затаплення яшчэ не надышоў. Прагназуецца, што ў найбліжэйшыя гадзіны ўзровень вады стабілізуецца.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

«Гэта злачынна і безразважна»: генеральны сакратар Рады Еўропы асудзіла падрыў Кахоўскай ГЭС

«Мы на сёння прайграём вайну. Дзе нашы клоўны?» Прыгожын зноў прайшоўся па Шайгу і Герасімаве і прапанаваў іх расстраляць

«Не хапала сілы». Залужны згадаў, што давяло яго да слёз з пачатку расійскага ўварвання

Каментары1

  • mikola
    07.06.2023
    Var*jactva !

Швед: Узровень злачыннасці ў Беларусі дасягнуў свайго гістарычнага мінімуму

Швед: Узровень злачыннасці ў Беларусі дасягнуў свайго гістарычнага мінімуму

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі будзе каштаваць базавы тэлефонны тарыф5

З беларускай Марыяй Зайцавай, якая загінула на фронце ва Украіне, развіталіся ў Кіеве6

СК заявіў, што на беларуска-польскай мяжы пашкодзілі беларускі дзяржаўны герб1

У Лонданскім заапарку нарадзіліся 33 рэдкія жабяняткі — іх вынасілі таты2

Гэтыя джынсы будуць сёлета самымі моднымі11

Літоўскі завод, што належыць беларусу, нелегальна прадаваў лазеры Расіі

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак8

Прадзюсар тэлешоу на БТ паехаў у Польшчу па натхненне13

Урад Беларусі склаў паўнамоцтвы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Швед: Узровень злачыннасці ў Беларусі дасягнуў свайго гістарычнага мінімуму

Швед: Узровень злачыннасці ў Беларусі дасягнуў свайго гістарычнага мінімуму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць