«Гэта вялікі гонар». Кніга пра кіраўніка БССР Мікалая Слюнькова выйдзе ў выдавецтве «Янушкевіч»
«Мая кніга пра Слюнькова выйдзе ў выдавецтва «Янушкевіч», — напісаў у фэйсбуку аўтар кнігі Дзяніс Марціновіч.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_07/3363-eoc2t-8n9vb.jpg.webp)
Дзяніс Марціновіч. Фота: Настасся Панкратава
«Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova ладзіў конкурс «Шуфлядка». Рукапіс маёй кнігі стаў адным з пераможцаў. Пасля быў абвешчаны тэндар. Я знаёміўся з усімі заяўкамі і вельмі ўдзячны ўсім выдаўцам за цікавасць!» — напісаў Дзяніс Марціновіч.
«У выніку арганізатары конкурсу спынілі свой выбар на выдавецтве «Янушкевіч». Выдавацца разам з Макарці, Роўлінг, Рэмаркам, Скотам Фіцжэральдам, Снапкоўскім, Бахарэвічам і іншымі славутымі пісьменнікамі — вялікі гонар. Шчаслівы», — дадаў ён.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_07/000022_1660062402_517877_big-56iui-ncv04-o3r6x.jpg.webp)
Фота: БелТА
Каментары