Свет

«Змена сурʼёзная». Былы амбасадар Польшчы ў Беларусі расказаў, што значыць ягоная новая пасада

11 верасня стала вядома, што Артур Міхальскі, які з мая 2018 года быў паслом Польшчы ў Беларусі, хоць з кастрычніка 2020-га працаваў з Польшчы, прызначаны адмысловым прадстаўніком МЗС Польшчы ў справах супрацы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Гэта будзе старая праца пад старой назвай ці цяпер Міхальскі будзе мець новыя паўнамоцтвы, у яго запытаўся «Белсат».

Артур Міхальскі. Фота: «Белсат»

Артур Міхальскі адказвае, што з фармальнага гледзішча — гэта сур’ёзная змена. Ён амаль два гады быў «амбасадарам на кансультацыях у Польшчы», цяпер прыйшоў час скончыць гэтую місію. Але ў пэўным сэнсе новая пасада, кажа ён, ёсць працягам ранейшых спраў і намаганняў.

«Як вядома, я заўсёды меў блізкія адносіны з беларускім дэмакратычным асяроддзем, і ў такім практычным сэнсе, думаю, буду далей рабіць тое, што рабіў дагэтуль», — разважае Артур Міхальскі.

Дэмакратычныя сілы Беларусі, кажа ён, зрабіліся ўжо «сталым элементам палітычнага пейзажу», і іх трэба ўспрымаць як палітычнага суб’екта, вартага павагі, падтрымання адносін, супрацы і дапамогі ў розных справах.

Беларуская дыяспара ў Польшчы, як адзначае дыпламат, вельмі вялікая. Спадар Міхальскі спадзяецца, што беларусы знаходзяць у Польшчы прыязны дом, але разумее, што адносна дыяспары з’яўляецца шмат выклікаў, часта няпростых. Таму трэба дапамагаць у пераадоленні цяжкасцяў, дыяпазон магчымых дзеяў тут шырокі.

«Найважней — блізка супрацоўнічаць з тымі, у каго ў сэрцы вольная, незалежная Беларусь», — рэзюмаваў Артур Міхальскі.

У інтарэсах не толькі беларусаў, але і Польшчы, і Еўропы тое, каб беларусы маглі быць гаспадарамі ў сваёй краіне, а Беларусь была дэмакратычнай, незалежнай і суверэннай краінай, падкрэсліў ён.

Каментары

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Паліна Шарэнда-Панасюк выехала з Беларусі13

Мірны план Трампа не прадставяць на наступным тыдні7

У Віцебску перайменавалі факультэт, назву якога Лукашэнка назваў «мацернай»7

У Рэчыцы кіроўца аўтобуса даведаўся, што забыў пасажырку — і з поўным салонам людзей паехаў яе забіраць4

У Беларусі можна ўзяць у арэнду самую сапраўдную партызанскую зямлянку. Цана пытання?1

Каля мяжы з Беларуссю збеглі трое расійскіх зэкаў, якіх везлі на вайну6

На працэсе па карніку Серафіновічу пракурор палову дня зачытваў прозвішчы забітых13

У Германіі затрымалі стажорку хуткай дапамогі, якую вінавацяць у атручванні чатырох калег1

Спецпрадстаўнік ЗША: Ва Украіны амаль няма шанцаў атрымаць ядзерную зброю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць