Праваабарончая супольнасць Беларусі прыняла заяву, у якой прызнала «былымі палітвязнямі» 16 чалавек, пазбаўленых волі за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/wiasna240704-dk0z3.jpg.webp)
У спіс трапілі:
Дар'я Андрэйчыкава, Максім Арбузаў, Вікторыя Аляксеева, Іван Баланчук, Іван Вабішчэвіч, Леў Іўчын, Вольга Нікіфарава, Аляксандр Навіцкі, Аляксей Падгайскі, Аляксей Паўловіч, Алег Пятроўскі, Марына Смірнова, Ілля Фалей, Галіна Шкут, Аляксандр Юруць, Алена Бурлакова.
Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, нягледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім гэты статус.
Каментары