З 20 лістапада Прыёрбанк пачаў адпраўляць пераводы ў еўра ў Польшчу, але пры пэўных умовах, пішуць на сайце банка.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_11/_priorbank__foto-_reformby-3kmqp.jpeg.webp)
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Reform.by
Мінімальная сума пераводу мае быць 3 тысячы рублёў у эквіваленце (каля 890 еўра па курсе Нацбанка).
Пакуль перавесці сродкі ў еўра можна толькі кліентам польскага банка PKO Bank Polski S. A. Велічыня камісіі за такі перавод складае 0,5%, мінімальная яго сума — 150 рублёў, максімальная — 2500 рублёў.
Адправіць перавод можна анлайн, пакінуўшы заяўку на сайце.
Каментары