Грамадства33

«ГУБАЗіК спецыяльна нагнятае сітуацыю, каб напалохаць беларусаў». Што цяпер будзе з сэрвісам Пісьмо.бел і данымі тых, хто ім карыстаўся?

Сёння ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў з'явілася відэа з Ігарам Углікам і Аляксандрам Лыкшыным — стваральнікамі сэрвіса Пісьмо.бел, праз які ўсе ахвотныя маглі адправіць лісты палітвязням. Што цяпер будзе з гэтым сэрвісам і данымі людзей, якія праз яго пісалі, высветліла «Люстэрка».

Па якім артыкуле затрымалі Ігара і Аляксандра, невядома, але мяркуючы па відэа, ім закідаюць удзел у пратэсных маршах.

«Цяпер хлопцы знаходзяцца ў СІЗА-1 на Валадарскага. Больш за ўсё страшна за Ігара, у яго цяжкая хвароба, ён інвалід дзяцінства, гэта дакументальна пацверджана», — на ўмовах ананімнасці расказала «Люстэрку» крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Паводле суразмоўцы, ніякай пагрозы для людзей, якія карысталіся сэрвісам Пісьмо.бел, з-за магчымага атрымання сілавікамі доступу да асабістых даных, няма:

«Пісьмо.бел — афіцыйна зарэгістраваная арганізацыя, у якой была дамова з РУП «Белпошта». Як ні круці, уся інфармацыя пра адпраўнікаў была і ў пошты, і ў Дэпартамента выканання пакаранняў, і ў сілавікоў.

Інфармацыя пра плацяжы на серверах Пісьмо.бел не захоўвалася, гэтым займаюцца спецыяльныя аплатныя сістэмы.

Гэта не нейкая адчувальная інфармацыя, якую сілавікі не маглі атрымаць раней. Мне здаецца, што ГУБАЗіК спецыяльна нагнятае сітуацыю, каб напалохаць беларусаў, якія пісалі лісты палітвязням праз гэты сэрвіс».

Пры гэтым, як сцвярджае крыніца, толькі 10% адпраўленняў, якія праходзілі праз сэрвіс Пісьмо.бел, былі адрасаваныя палітычным зняволеным:

«Палітычныя зняволеныя — гэта не той сегмент, на які былі нацэленыя стваральнікі сэрвісу, так заўсёды было. Асноўныя атрымальнікі — гэта шараговыя зняволеныя, іх чыста статыстычна больш у СІЗА і калоніях.

Сэрвіс Пісьмо.бел працягвае працу, нягледзячы на затрыманне двух супрацоўнікаў». 

Каментары3

  • Чаркашкварка
    08.12.2023
    ГЕСТАПiК спецыяльна нагнятае сiтуацыю каб справакаваць кровапралiццё. Выконваюць даручэнне пуцiна.
  • Хороших русских не видно в тепловизор
    08.12.2023
    Этих упырей и выродков из губаза будут судить в приоритетном порядке,как гестаповцев в свое время. У них нет ни мозгов ни чести ни совести,это полу животные и наказание будет соответствующим.
  • Они - отродье
    08.12.2023
    Запланированное издевательство, с стороны 3% насильников и садистов, над беларусами.
    Лукашенко такое любит, поощряет, одобряет и тащится.
    Ох...шиее и безнаказанное отродье, превращённое в преступные банды и штурмовые отряды лукашенко.....

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка3

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Беларусі склаў паўнамоцтвы9

У Мінску могуць з'явіцца беспілотныя трамваі2

Канапацкая назвала сябе апазіцыяй7

Былы гомельскі журналіст і палітвязень Андрэй Толчын на волі

«Апошні экзамен чалавецтва». Для нейрасетак стварылі максімальна складаны акадэмічны тэст — і вось які вынік8

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

У Беларусі стварылі сухое марожанае10

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі8

Даляр сёння даражэе на тры капейкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка3

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць