У аэрапорце яго сустрэў міністр замежных спраў Іглі Хасані.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_02/ziakenski_albanija240228-pyu1s.jpg.webp)
«Вялікі гонар вітаць прэзідэнта Зяленскага ў Тыране», — напісаў ён у сацсетцы Х (былы твітар).
«Ключавы момант для ўмацавання двухбаковых сувязяў і салідарнасці з Украінай у яе гераічнай барацьбе з агрэсіяй Расіі», — дадаў ён.
Учора Зяленскі быў у Саудаўскай Аравіі. Там ён сустрэўся з наследным прынцам, прэм'ер-міністрам краіны Мухамадам бін Салманам аль-Саудам і абмеркаваў з ім формулу міру.
Каментары