Свет

У тэлеканала «Дождь» змяніўся генеральны дырэктар

Новым гендырэктарам тэлеканала стаў Марк Тэн. Раней ён узначальваў Sports.ru. Аб змене кіраўніка ў эфіры «Дождя» паведаміла заснавальніца тэлеканала Наталля Сіндзеева.

Марк Тэн. Фота: tvrain / Telegram

«Я стамілася, у мяне няма фізічных сіл на штодзённае кіраванне тэлеканалам. Марк Тэн — выдатны генеральны дырэктар. За час працы ў Sports.ru ён дарос да партнёра і генеральнага дырэктара.

Зразумела, што « Дождь» у нейкі момант павінен быў ператварыцца з сямейнай кампаніі ў кампанію з нармальным бізнэс-працэсам. У Марка атрымліваецца гэта рэалізоўваць. Для мяне важна, што гэта блізкі нам па каштоўнасцях чалавек, і гэта рэдкі выпадак, калі асабістыя і прафесійныя якасці чалавека застаюцца на высокім узроўні», — сказала Сіндзеева. 

Тэлеканал удакладняе, што Сіндзеева застаецца мажарытарным акцыянерам тэлеканала і цяпер узначаліць раду дырэктараў. Тэн стане адным з суўладальнікаў канала. Ён далучыўся да каманды ў 2023 годзе. 

27 красавіка каналу спаўняецца 14 гадоў. Пасля пачатку вайны ён працуе за межамі Расіі. 

Каментары

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка3

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Беларусі склаў паўнамоцтвы9

У Мінску могуць з'явіцца беспілотныя трамваі2

Канапацкая назвала сябе апазіцыяй7

Былы гомельскі журналіст і палітвязень Андрэй Толчын на волі

«Апошні экзамен чалавецтва». Для нейрасетак стварылі максімальна складаны акадэмічны тэст — і вось які вынік8

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

У Беларусі стварылі сухое марожанае10

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі8

Даляр сёння даражэе на тры капейкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка3

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць