Грамадства1313

У Літве скарачаецца колькасць беларусаў з ДНЖ

Пасля падзей 2020 года беларусы пачалі актыўна з'язджаць з краіны. Другой па папулярнасці пасля Польшчы стала Літва, але ў апошнія месяцы колькасць грамадзян Беларусі там скарачаецца.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Мінус паўтары тысячы ад пачатку года

На піку літоўскі ДНЖ (любых тыпаў) мелі 62 844 грамадзяніны Беларусі. Так, паводле афіцыйных даных ад літоўскага дэпартамента міграцыі, было па стане на 1 красавіка 2024 года. Да таго часу лічба беларусаў у Літве з дзейнымі ДНЖ пастаянна расла.

Цяпер колькасць беларусаў з літоўскімі ДНЖ скарацілася на паўтары тысячы чалавек. Па стане на 1 кастрычніка такіх было 61 357 чалавек.

Для параўнання, за 2023 год прырост склаў крыху больш за 13 тысяч чалавек. Пікавым аказаўся 2022 год, калі ў Літве прыбавілася амаль 18 тысяч грамадзян Беларусі з ДНЖ. За 2021 год дадалося 7,6 тысячы беларусаў. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Па стане на 1 студзеня 2021 года ў Літве налічвалася 23 440 грамадзянін Беларусі з дзейнымі ДНЖ. Атрымліваецца, што за гэты час лічба беларусаў у Літве вырасла прыблізна ў 2,6 раза.

Лічба беларусаў з ПМЖ расце

Нягледзячы на тое, што агульная колькасць грамадзян Беларусі з ДНЖ у Літве пачала скарачацца, працягвае расці колькасць беларусаў з пастаянным дазволамі на жыхарства. 

Калі па стане на 1 студзеня 2024 года такіх было 3537 чалавек, то на 1 кастрычніка — 3707. Па стандартнай працэдуры ПМЖ атрымліваюць праз 5 гадоў жыцця па часовым дазволе на жыхарства, таму гэта беларусы, якія прыехалі ў Літву яшчэ да 2020 года.

Таксама адметна, што ў Літве скарачаецца колькасць замежнікаў, якія легалізаваліся як высокакваліфікаваныя спецыялісты. Калі на пачатку ўладальнікаў ДНЖ тыпу Blue Card было 6256 чалавек, то на 1 кастрычніка засталося 6002 чалавекі. Больш за 4 тысячы з іх — грамадзяне Беларусі.

Паралельна з гэтым расце колькасць трымальнікаў ДНЖ, выдадзеных на гуманітарных падставах — 2496 чалавек у кастрычніку супраць 1846 на пачатку года. 

Каментары13

  • Жора
    25.10.2024
    Беларусы атрымаюць грамадзянства ці сталае рэзідэнцтва ЕЗ у іншых краінах, і ўсё адно вернуцца ў Вільню. І летувісы не змогуць нічога зрабіць, хіба што выйсці з ЕЗ.
  • Vopros
    25.10.2024
    Pocemu vse tak ne navidiat vas?
  • Вася
    25.10.2024
    Vopros, Ты - это не "все". А твоё мнение никому не интересно. Ответ тебе понятен?

Швед: Узровень злачыннасці ў Беларусі дасягнуў свайго гістарычнага мінімуму7

Швед: Узровень злачыннасці ў Беларусі дасягнуў свайго гістарычнага мінімуму

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Карнялюк расказаў, як абгарэў падчас канцэрту на «Славянскім базары»4

На Віцебшчыне за хабар судзяць «Жанчыну года»3

29-гадовага мытніка абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве3

Жыхарка Мінскага раёна павялічыла вусны 70 кліенткам. Аказалася, у яе не было ліцэнзіі3

Маладую выкладчыцу англійскай мовы судзяць за палітыку. Пагражае да 12 гадоў17

У Іспаніі пачалі судзіць экс-прэзідэнта футбольнай федэрацыі, які пацалаваў у вусны футбалістку, чым выклікаў гучны скандал5

Стала вядома, колькі будзе каштаваць базавы тэлефонны тарыф5

З беларускай Марыяй Зайцавай, якая загінула на фронце ва Украіне, развіталіся ў Кіеве6

СК заявіў, што на беларуска-польскай мяжы пашкодзілі беларускі дзяржаўны герб1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Швед: Узровень злачыннасці ў Беларусі дасягнуў свайго гістарычнага мінімуму7

Швед: Узровень злачыннасці ў Беларусі дасягнуў свайго гістарычнага мінімуму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць