Ад рэдакцыі

Рэклама ў «Нашай Ніве»

Рэклама ў «Нашай Ніве» — гэта якаснае і эфектыўнае прасоўванне вашага бізнэсу ў адным з самых чытаных незалежных выданняў Беларусі.

«Наша Ніва» сёння — гэта:

Сайт Nashaniva.com 

Штомесяц на яго заходзяць ад 450 да 650 тысяч унікальных карыстальнікаў, якія праглядаюць 7-8 мільёнаў старонак. 

Сярэдняя працягласць сеанса на сайце — 7—8 хвілін, за якія наведвальнік прачытвае адразу 3—4 старонкі. 

Галоўная моўная версія сайта і нашых флагманскіх прадуктаў — беларуская, аднак наша рускамоўная версія сайта, як і шэраг каналаў у ютубе і тыктоку, ахопліваюць вялікую долю рускамоўнай аўдыторыі па ўсім свеце. 

Чатыры каналы ў YouTube

Наша Ніва. NEWS — больш за 51 тысячу падпісчыкаў. Кожны выпуск навін і сюжэтаў на гэтым канале збірае ад 100 да 200 тысяч праглядаў. Мы не выкарыстоўваем платнае прасоўванне відэа — аўдыторыя сама знаходзіць наш канал.

Галоўныя навіны Беларусі выходзяць пяць дзён на тыдзень: з панядзелка па пятніцу. Кожную нядзелю — спецвыпуск пра важную асобу альбо падзею. Мова канала — беларуская. 

Канал прыцягвае сталую аўдыторыю знутры Беларусі, для якой важна кожны дзень сачыць за падзеямі ў краіне. 

ТОК | TALK (38 тысяч падпісчыкаў) — адзін з самых папулярных каналаў інтэрв'ю з вядомымі беларусамі і беларускамі пра актуальнае і вечнае, які вядзе дырэктарка «Нашай Нівы» Наста Роўда. Нядаўна на канале таксама дадаліся рэгулярныя аналітычныя выпускі з эканамічнай аглядальніцай і галоўнай рэдактаркай «Плана Б» Вольгай Лойкай. Канал абнаўляецца штотыдзень.

Гутаркі набіраюць ад некалькі дзясяткаў да некалькі сотняў тысяч праглядаў і прыцягваюць шырокую думаючую аўдыторыю беларусаў як знутры краіны, так і за межамі.

Беларусь Новости (53 тысячы падпісчыкаў) — рускамоўны ютуб-канал, на якім публікуюцца выпускі галоўных навін за тыдзень. 

Апроч таго, штотыдзень на канале гісторык, палітолаг і аналітык Аляксандр Фрыдман разам з журналістам Іллёй Маліноўскім абмяркоўваюць галоўныя навіны Беларусі і свету.

Відэа на канале набіраюць каля 40 тысяч праглядаў. Іх глядзіць шырокая аўдыторыя пераважна знутры Беларусі. 

NN Media Report (283 тысячы падпісчыкаў) — яшчэ адзін рускамоўны ютуб-канал з навінамі, запатрабаваны аўдыторыяй па ўсім свеце. 

Сетка тыкток-каналаў

Тыктокі «Нашай Нівы» агулам збіраюць ад 30 да 50 мільёнаў праглядаў кожны месяц. Мы развіваем сетку каналаў, разлічаных на розную аўдыторыю — як унутры краіны, так і за межамі.

@nashaniva А вы адкуль? А вы ведалі, што па прозвішчы можна сказаць, з якога рэгіёна Беларусі вы паходзіце? #фамилия #беларусь #нашаніва #беларусьновости #новостибеларуси #семья #беларускітыкток ♬ Donki, fun loop music playing in the supermarket(844392) - スキャット後藤

Так, у нашым флагманскім канале «Наша Ніва» (36+ тысяч падпісчыкаў) мы публікуем навіны Беларусі па-беларуску, а ў канале ТОК (23+ тысячы падпісчыкаў) — цытаты з гучных інтэрв'ю.

На канале «Беларусь Новости» (62+ тысячы падпісчыкаў) выходзяць навіны Беларусі для рускамоўнай аўдыторыі. А ў канале NN Media Report (129+ тысяч падпісчыкаў) — для рускамоўнай аўдыторыі па ўсім свеце. 

Развітая сетка акаўнтаў у сацыяльных сетках

Наш тэлеграм-канал мае 25 тысяч падпісчыкаў, а сярэдні прагляд паста ў ім дасягае — 12—15 тысяч.

Апроч таго, «Наша Ніва» мае больш за 30 тысяч падпісчыкаў у інстаграме і 20 тысяч у фэйсбуку.

Вы можаце размясціць рэкламу ў любым прадукце, які мы робім. Замаўляючы рэкламу ў Нашай Ніве, вы не толькі атрымліваеце выдатную магчымасць заявіць пра сябе на шырокую аўдыторыю, але і робіце важны ўнёсак у развіццё незалежнай беларускай журналістыкі.

Падрабязней пра рэкламныя магчымасці і цэны на размяшчэнне вы можаце азнаёміцца ў нашым медыякіце.

Пішыце нам па пытаннях рэкламы і супрацоўніцтва

«Наша Ніва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны.

Каментары

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Найноўшая мадэль электрамабіля Zeekr паказала сусветны рэкорд па хуткасці зарадкі1

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў67

Псіхолаг: Мужчынам лепш не ставіць фота з шашлыком на сайце знаёмстваў22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць