Ад рэдакцыі159159

Што вам больш за ўсё падабаецца на сайце «Нашай Нівы», а чаго не хапае? Раскажыце!

Нам цікавае кожнае меркаванне.

Сканчаецца 2024 год, сёння яго апошні дзень. Увесь гэты час каманда «Нашай Нівы» была побач з вамі. Мы шукалі для вас самыя важныя навіны, расказвалі самыя цікавыя гісторыі, тлумачылі, што адбываецца ў Беларусі і ў свеце. Штосьці ў нас атрымлівалася лепш, штосьці горш. Але паверце, мы сапраўды стараліся — працаваць як мага аператыўней, трымаць баланс паміж сур’ёзным і забаўляльным, пры магчымасці адукоўваць. І канечне, пашыраць беларушчыну — насуперак жаданням ворагаў, якія мараць, каб Беларусі не існавала.

Любое медыя працуе для сваіх чытачоў і гледачоў. Калі нехта піша ў сацсетках ці кажа нам ужывую, што пачынае і сканчае свой дзень з «Нашай Нівы», то для нас гэта найлепшая ўзнагарода. Значыць, усё гэта не дарма.

Мы ўважліва вывучаем статыстыку, каб разумець, што цікавіць аўдыторыю. Але за сухімі лічбамі можа хавацца штосьці невідавочнае, але вартае ўвагі. Мы хочам няспынна паляпшацца і гатовыя выслухоўваць заўвагі і прапановы.

Напішыце ў каментарах — што вам больш за ўсё падабаецца на сайце «Нашай Нівы», а чаго не хапае.

Мы папросім мадэратараў сёння дазваляць трошкі больш вольнасці, чым звычайна. Крытыка дапушчальная, але калі ласка, абыдзіцеся без абразаў у любы бок.

Каментары159

  • мне не падабаецца шэу
    31.12.2024
    мне не падабаецца шэу
  • Ігар
    31.12.2024
    Не падабаецца тое што зашмат кранаеце папулізм дыктатара, быццам праводзіце яго піар кампанію. (Лукашэнка заявіў тое, заяввіў сёе). Мы за 30 гадоў недастаткова хлусні пачулі? Навошта гэта трансляваць?

    Не падабаюцца пустыя бязглуздыя навіны, пэўная жаўцізна (елка з мандарынаў, невядомы клуб макслайн змяніў назву) - чытаеш і проста закрываеш, і ні хочацца да вас вяртацца потым тыднямі.
  • Беларус
    31.12.2024
    Не падабаецца рандомная мадэрацыя, калі каментары або ўвогуле не публікуюцца, або рэд.выдалена, або каментар рэдагуецца ці публікуецца часткова і са зменамі. Вызначце які-небудзь адзіны падыход для мадэрацыі, напрыклад, заўсёды рэд.выдалена. Таксама не падабаецца зашмат расейшчыны. Пісаць пра РФ таксама трэба, каб ведаць што там за плотам у вар’яцкага суседа, але тут часам сапраўды too much пра расійскіх лепсаў, кіркоравых і розных іх нікчэмных блогераў. Пішыце болей пра Літву, Латвію, Польшчу, Грзузію, Партугалію і іншыя краіны куды пераехала шмат беларусаў. Стварайце свой, беларускі сьвет, а не пашырайце расейскі.

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Найноўшая мадэль электрамабіля Zeekr паказала сусветны рэкорд па хуткасці зарадкі1

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў67

Псіхолаг: Мужчынам лепш не ставіць фота з шашлыком на сайце знаёмстваў22

Гандлёвая сетка «Тры цаны» значна пашырыцца на Расію1

Кітай, імаверна, пабудаваў самую вялікую ў свеце падлодку-беспілотнік1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць