Грамадства5252

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Калі параўноўваць з суседнімі краінамі, то выходзіць, што ў Беларусі памерла прыкладна на 35 тысяч чалавек больш, чым калі б кавідная палітыка была іншай. Гэта былі страты большыя, чым цяпер ва Украіне ад вайны.

Кавідная брыгада хуткай дапамогі вясною 2020 года. Архіўнае фота: Наша Ніва

Паводле звестак Белстата, з 2014 года ў сярэднім за год у Беларусі памірала каля 120 тысяч чалавек — у сярэднім каля 10 тысяч чалавек за месяц. Ад моманту пачатку эпідэміі COVID-19 афіцыйная статыстыка перастала з'яўляцца ў адкрытых крыніцах.

«Кіберпартызанам» удалося здабыць базы даных па ўсіх памерлых грамадзянах Беларусі. Гэта дазволіла пабачыць рэальную статыстыку смяротнасці з 2018 па 2023 год.

З гэтых даных вынікае, што за час пандэміі з 2020 па 2022 год залішняя смяротнасць склала звыш 90 тысяч чалавек, падлічылі «Кіберпартызаны». Гэтыя страты не маглі адбыцца ні праз што іншае, як праз COVID-19.

Смяротнасць пачала ўздымацца ў сакавіку 2020 года, калі ўлады Беларусі яшчэ цалкам адмаўлялі наяўнасць пагрозы, і расла да чэрвеня.

Пасля гэтага летняя спёка збіла хвалю інфекцыі. Аднак ад восені рост аднавіўся.

Найбольшая смяротнасць у 2020 годзе назіралася ў снежні: 18437 выпадкаў, або на 8 тысяч больш, чым звычайна ў гэтым месяцы бывае.

Абсалютна катастрафічным быў 2021 год, калі рэжым Аляксандра Лукашэнкі ўжо разграміў народ і больш не баяўся пратэстаў. Гэта супала з момантам, калі вакцынацыя яшчэ не ахапіла ўсяго насельніцтва. Самымі дрэннымі былі кастрычнік (22 162 смерцяў) і лістапад (20 063 смерцяў). Тады штомесяц памірала на 10—12 тысяч людзей больш, чым звычайна. 

Толькі ў красавіку 2022 года, калі вакцынацыя ахапіла большасць насельніцтва, а людзі практычна ўсе адхварэлі, паказчыкі смяротнасці вярнуліся на «дакавідны» ўзровень.

Паводле звестак Мінздароўя, за ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі (ад сакавіка 2020-га па ліпень 2022-га, больш новых даных не публікавалася) памерлі 7 118 пацыентаў з выяўленым COVID-19. Аднак «Кіберпартызаны» знайшлі, што каранавірусная інфекцыя як прычына смерці ў дакументах прастаўленая ў 22 759 выпадках — гэта значыць, больш як у тры разы, чым у афіцыйна абвешчанай уладамі колькасці ахвяр кавіду. 

Значыць, нягледзячы на ціск уладаў, многія дактары на месцах сумленна фіксавалі рэальную прычыну смяротнасці, аднак Адміністрацыя Лукашэнкі свядома фальшавала звесткі, якія агучваліся. Адміністрацыяй кіраваў тады Ігар Сергеенка, які цяпер узначальвае Палату прадстаўнікоў.

Афіцыйная статыстыка не ўлічвала смерцяў пацыентаў ад ускладненняў розных хвароб, выкліканых каранавірусам. У такіх выпадках у пасведчаннях аб смерці COVID-19 не адзначалася, а фіксавалася асноўная хвароба.

Разлікі «Кіберпартызанаў» не адрозніваюцца ад вынікаў даследавання, апублікаванага раней у навуковым часопісе The Lancet, на аснове звестак пра смяротнасць, якія ад беларускіх уладаў атрымлівала ААН. Вучоныя вылічылі, што залішняя смяротнасць у нашай краіне з 1 студзеня 2020-га па 31 снежня 2021 года перавысіла 85 600 чалавек. На той момант залішняя смяротнасць за студзень-сакавік 2022 года была яшчэ невядомая.

Аляксандр Лукашэнка даводзіў, што ўлады абралі правільную стратэгію ў барацьбе з каранавірусам. «Гэта яшчэ раз гаворыць пра тое, што пад кантролем строгім і ціскам сістэма аховы здароўя працуе», — казаў ён міністру аховы здароўя Піневічу ў 2022 годзе.

У сувымернай па колькасці насельніцтва Чэхіі (10,5 мільёна чалавек) залішняя смяротнасць за 2020—2021 гады склала 49 100 чалавек, або амаль удвая менш, чым у Беларусі. 

У суседняй Латвіі з насельніцтвам у 1,8 мільёна чалавек залішняя смяротнасць склала 12 400 чалавек. А ў Літве, дзе насельніцтва 2,7 мільёна, гэты паказчык быў на ўзроўні 20 тысяч чалавек.

У 38-мільённай Польшчы залішняя смяротнасць дасягнула 214 000 чалавек. 

Ва Украіне залішняя смяротнасць ад кавіду склала 181 000 чалавек. Да 24 лютага 2022 года ва Украіне жыло 43,5 мільёна чалавек. Такім чынам, Украіна справілася з каранавірусам удвая лепш, чым Беларусь.

Ва ўсіх адзначаных вышэй краінах: Чэхіі, Польшчы, Літве, Латвіі, Украіне, у адрозненне ад Беларусі, улады не адмаўлялі небяспекі кавіду і прымалі меры, скіраваныя на абмежаванне міжлюдскіх кантактаў у закрытых памяшканнях на перыяд, пакуль не было вакцын ад кавіду.

У пераліку на 100 тысяч насельніцтва Беларусь мае найбольшы паказчык залішняй смяротнасці ад кавіду з усіх пералічаных вышэй краін. 

Калі параўноўваць з Літвой і Латвіяй, то выходзіць, што ў Беларусі памерла прыкладна на 35 тысяч чалавек больш, чым магло б быць, калі б кавідная палітыка была іншай. Калі параўноўваць з Чэхіяй, то нават на 40 тысяч больш.

Каментары52

  • Гарамбуш
    21.01.2025
    Ещё до выборов 2020 го я видел заключение по своему умершему родственнику, что умер по сердцу, а в дополнительном диагнозе - ковид, уже тогда было понятно, что вся статистика от лукашенко фальсифицируется, как и выборы, да и вся жизнь в Беларуси. Правильно ли что я выходил на улицу в 2020 против луки? - Да.
  • Мистер зачем-то
    21.01.2025
    Ну вот и что теперь с этой информации? Сколько людей умирали с ковидом в Польше, но в актах смерти ставили совершенно другие диагнозы. Хотя и хоронили в мешках и закрытом гробу. Достаточно погуглить, чтобы убедиться, что статотдел соседей не без греха
  • Сцаня 300 iq
    21.01.2025
    Это был ловкий маневр чтобы разгрузить пенсионную систему

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Найноўшая мадэль электрамабіля Zeekr паказала сусветны рэкорд па хуткасці зарадкі1

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў67

Псіхолаг: Мужчынам лепш не ставіць фота з шашлыком на сайце знаёмстваў22

Гандлёвая сетка «Тры цаны» значна пашырыцца на Расію1

Кітай, імаверна, пабудаваў самую вялікую ў свеце падлодку-беспілотнік1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць