Каханне і сэкс3030

«Усе жанчыны мараць пра гасцявы шлюб». Прыбіральшчыца з Мінска бачыцца з мужам толькі на выходных і лічыць гэту схему ідэальнай

Беларуска Наталля ўжо чатыры гады жыве са сваім мужчынам у фармаце гасцявога шлюбу — у сваім тыктоку яна шчыра дзеліцца плюсамі такога віду стасункаў, якія ні за што не хацела б прамяняць на класічны сцэнар штодзённага жыцця пад адным дахам.

Наталля са сталіцы, а яе каханы — з Бабруйска. І адна з прычын, па якой яны пайшлі менавіта на гасцявы шлюб — тое, што жанчына не захацела пераязджаць са сталіцы да мужа.

«Гэта быў мой выбар — ездзіць да мужа і назад за ўласныя грошы кожныя выходныя, — тлумачыць Наталля. — І я ўдзячная свайму мужчыну, што ён гэты выбар падтрымаў».

Наталля з мужам адразу пасля роспісу. Твар мужчыны яна не паказвае ў сваім тыктоку па яго просьбе. Дарэчы, пазнаёмілася пара акурат у гэтай сацыяльнай сетцы: будучы муж напісаў блогерцы падчас аднаго са стрымаў. Скрыншоты: тыкток @natali___bel

У Наталлі — дзве дачкі ад папярэдняга шлюбу, адна з іх непаўналетняя. Жанчына расказала, што для яе пераезд у новы горад і новая школа сталі б стрэсам. Акрамя таго, сама Наталля любіць сваю цяперашнюю працу, якая дае ёй досыць свабодны графік: яна — прыбіральшчыца.

@natali___bel

♬ оригинальный звук - Александр1978

У гасцявым шлюбе Наталля знаходзіць суцэльныя плюсы. Больш за тое, падчас адпачынку два разы на год яны жывуць «як звычайная сям’я», бавячы час разам цягам некалькіх тыдняў, і гэта яе вымотвае — хочацца зноў у Мінск, з графікам сустрэч на выходных.

«Для нас гэтае рашэнне ідэальнае», — адзначае блогерка.

Наталля ўпэўненая, што ёй зайздросціць вельмі шмат жанчын:

«Мой муж па выходных водзіць мяне на спатканні і дорыць мне кветкі, нягледзячы на тое, што мы жанатыя. А ўсё таму, што мы жывём у гасцявым шлюбе. Насамрэч усе жанчыны мараць пра гасцявы шлюб, але іх мужыкі супраць, таму што хочуць, каб жонкі стваралі ўтульнасць і выхоўвалі дзяцей, пакуль яны будуць ляжаць на канапе каля тэлевізара ці з тэлефонам.

@natali___bel #тётянаташа #гостевойбрак ♬ оригинальный звук - Star

Перад вяртаннем у Мінск Наталля намагаецца прыгатаваць мужу ежы на пяць дзён наперад. Ён, у сваю чаргу, часам таксама прыязджае ў сталіцу да партнёркі. У адным з ролікаў жанчына падзялілася, колькі грошай муж выдаткаваў за дзень-спатканне з ёй: 175 рублёў за кветкі, паходы ў кіно, музей і кафэ.

Скрыншот: тыкток @natali___bel

Ролікі жанчыны збіраюць шмат праглядаў і каментароў. Не ўсе разумеюць выбар сужэнцаў і нават яго крытыкуюць.

«З мужам жывуць, а не па выходных катаюцца»; «Ды вы развядзецеся хутка, вам надакучаць гэтыя паездкі»; «У будні да мужа будуць прыходзіць іншыя «госці», вы для яго вельмі зручная», — пішуць некаторыя каментатары.

Але Наталля з імі катэгарычна нязгодная: яна знаходзіць такое рашэнне для сем'яў ідэальным. Некаторыя жанчыны з ёй салідарныя:

«Гэта супер! Ідэальны шлюб», «Можна быць шчаслівымі, і так ніколі не надакучыш адно аднаму», «Я на вас гляджу і разумею, што пасля сарака гэта найлепшае, я сама саспела для гасцявых адносін».

Каментары30

  • Ой
    24.01.2025
    Ну и живите себе как хотите, но нет надо хайпануть в тик токе
  • Спосаб 54
    24.01.2025
    Як замаскіраваць няўдалае замужжа пад цукерку "Залаты ключык". Есці нельга, але суседзям папсуе зубы.
  • Ёсік
    24.01.2025
    Кожны сам абірае, як жыць. Нікога не забіваюць, не рабуюць, не зьдзекваюцца, нікому не перашкаджаюць, ну і добра. Не трэба сваё жыцьцё вываліваць у інтэрнэт, як тое сьмецьце.

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Найноўшая мадэль электрамабіля Zeekr паказала сусветны рэкорд па хуткасці зарадкі1

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў67

Псіхолаг: Мужчынам лепш не ставіць фота з шашлыком на сайце знаёмстваў22

Гандлёвая сетка «Тры цаны» значна пашырыцца на Расію1

Кітай, імаверна, пабудаваў самую вялікую ў свеце падлодку-беспілотнік1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць