Грамадства1010

Жыхар Смілавіч паскардзіўся ў тыктоку на разбітыя вуліцы і «знакамітую лужыну». Што яму адказалі ўлады

Жыхар гарадскога пасёлка Смілавічы Чэрвеньскага раёна апублікаваў відэа, у якім паказаў жаласны стан некаторых вуліц. На ролік звярнула ўвагу дзяржаўнае выданне. 

«Тут няма і ніколі не было тратуараў, асвятлення ў цёмны час сутак таксама няма», — расказаў аўтар пра стан 2-га завулка Горкага.

Таксама ў роліку можна пабачыць іншыя вуліцы, на якім разбіты асфальт, лужыны, бруд. Круглы год калдобіны, а пасля дажджу — суцэльная калатуша, расказаў аўтар пра вуліцу Палявую.

Таксама ён паказаў тэрыторыю, дзе мінулым летам пракладвалі цеплатрасу. Дарога там адсутнічае. 

Яшчэ мужчына расказаў пра «знакамітую лужыну», якую, паводле яго слоў, улады абяцаюць прывесці да ладу шмат гадоў.

@ser71438etw Раскажыце якія дарогі ў тым месцы дзе вы жывяце? Чаму адны беларусы ходзяць па чыстай дарозе а другія ў гразі па цемры? Чаму адміністрацыйныя будынкі рамантуюць у першую чаргу?#хочуврек #беларусь #минск #беларускітыкток #смиловичи ♬ Nocturne (Chopin) calm piano solo - もつ

Журналісты «Мінскай праўды» звярнуліся па каментар да намесніка старшыні Чэрвеньскага райвыканкама па пытаннях будаўніцтва і ЖКГ Руслана Чарняўскага.

Той сказаў, што работа па рамонце дарог вядзецца пастаянна, і толькі летась на асфальтаванне дарог у Смілавічах выдзелілі каля 2 млн рублёў з рэспубліканскага бюджэту і 235 тысяч з мясцовага. 

Як запэўніў Чарняўскі, вуліца Палявая ўключана ў план на гэты год — у 2025 годзе дарогу цалкам заасфальтуюць.

Дарогу, дзе пракладалі цеплатрасу, добраўпарадкуюць пазней праз умовы надвор'я.

Пытанне з асвятленнем на вуліцы Палявой і ў 2-м завулку Горкага «знаходзіцца на кантролі». Але нічога канкрэтнага чыноўнік не паабяцаў. 

Каментары10

  • Жвір
    30.01.2025
    О! Iзноў пабачыў я сялібы, Там сьцены мохам параслі...:)
    А ці працуе тая чабурэчная, і ці гандлююць шпарка салам ? Некалі аж два перасоўныя шапікі стаялі, а ў іх сала на любы густ, пад самую столь. А яшчэ валёнкі там выраблялі годныя, цяпер няма, не знайшоў, зьвяліся майстры...
  • Шкаф
    30.01.2025
    Файны спадар. Аж захацелася зарэгіцца ў тыктоку, каб на яго падпісацца
  • Ганка
    30.01.2025
    Кастусь, Ула́да — здольнасць і магчымасць індывіда або пэўнай групы ажыццяўляць сваю волю, уздзейнічаць на характар і кірунак дзейнасці, паводзіны іншых людзей, незалежна ад іх згоды або нязгоды. Ажыццяўляецца праз эканамічныя, ідэалагічныя і арганізацыйна-прававыя механізмы, а таксама з дапамогай прымусу, аўтарытэту, традыцый і г.д.

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»7

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Псіхолаг: Мужчынам лепш не ставіць фота з шашлыком на сайце знаёмстваў22

Гандлёвая сетка «Тры цаны» значна пашырыцца на Расію

Кітай, імаверна, пабудаваў самую вялікую ў свеце падлодку-беспілотнік1

Пад Добрушам дырэктарка аграпрадпрыемства два месяцы збівала галоўную бухгалтарку8

Шарэнда-Панасюк: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду21

«У Еўропе рэч можа каштаваць 30 еўра, а ў нас — усе 100». Беларусы расказалі, як купляюць брэндавыя рэчы, якія не прадаюцца на радзіме3

У мінскім парку Горкага адкрылася кавярня з незвычайным дызайнам

«Не прапускае мышэй без дакументаў». На беларуска-польскай мяжы з'явіўся кот, якога, магчыма, хтосьці згубіў7

Пачалася праца па стварэнні археалагічнага музея пад адкрытым небам на Менцы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»7

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць