Літаратура22

Выйшла з друку кніга-пераможца конкурсу «Шуфлядка»

У выдавецтве «Янушкевіч» выйшла кніга, якая перамагла ў конкурсе рукапісаў «Шуфлядка» — «Забойства на вуліцы Макаёнка» аўтарства Клёка Штучнага.

«У задушлівым, прыціснутым рэпрэсіямі Менску ўзору 2022 году, з пустымі афішнымі тумбамі і поўнымі аўтазакамі, закрытую суполку — Гільдыю гарадскіх варʼятаў — абляцела жудасная навіна: за вакзалам дзіцячай чыгункі пякельным механізмам задушаная Жанна Танцэн, багемны матылёк і ўдзельніца масавых маніфестацый часоў рэвалюцыі 2020-га. Зламысная сіла невядомага паходжання падбіраецца таксама да іншай гарадской легенды — вулічнай спявачкі Камароўскай Прымадонны.

Менская міліцыя, занятая паляваннем на палітычных, здае загадкавае забойства ў архіў. За справу бярэцца менскі клан Пісьменных — сумнеўны ранцье і безнадзейны халасцяк Якуб Пісьменны, яго пранырлівы кансільеры Аркадзь Табібулаеў, а таксама яго мёртвая бабка Ханя Пісьменная, якая пры жыцці была імпрэсарыа ці не ўсіх гарадскіх варʼятаў», — напісана ў анатацыі да гэтай кнігі.

Набыць кнігу можна праз сайты Knihauka.com і Allegro.pl.

Конкурс рукапісаў «Шуфлядка» праводзіцца камандай фестываля інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». На разгляд прымаюцца рукапісы ў трох катэгорыях: «Дзіцячая і падлеткавая кніга», «Нон-фікш і дакументальная проза» і «Масавыя жанры». Прыз для пераможцаў — падтрымка выдання папяровай кнігі.

Кніга Клёка Штучнага (псеўданім Аліны Б. Карповіч) летась перамагла ў трэцяй з пералічаных катэгорый — «Масавыя жанры».

Каментары2

  • Жэндос
    31.01.2025
    Вангую, што Алина Б. Карповіч - гэта яшчэ і паэтка Ганя Фак'ю. Талент не схаваць))
  • .
    03.02.2025
    Краявід за вакзалам дзіцячай чыгункі "ўжо не той". Насамрэч значна больш жудасны за тое, што прыдумала фантазія мастака - там высокашчыльны раён Vogue, пабудаваны "Данай".

    Сучаснае гета, вынікам чаго праз гады будзе тая злачыннасць, ужо сур'ёзна.

    І казалі, што чыгунка першапачаткова была не для дзяцей, а звязвала з раёнам дачы Цанавы. Спраўдзіць тое зараз без архіваў немагчыма.

    Такія асацыяцыі адразу ад назвы і вокладкі.

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»9

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў63

Псіхолаг: Мужчынам лепш не ставіць фота з шашлыком на сайце знаёмстваў22

Гандлёвая сетка «Тры цаны» значна пашырыцца на Расію

Кітай, імаверна, пабудаваў самую вялікую ў свеце падлодку-беспілотнік1

Пад Добрушам дырэктарка аграпрадпрыемства два месяцы збівала галоўную бухгалтарку8

Шарэнда-Панасюк: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду21

«У Еўропе рэч можа каштаваць 30 еўра, а ў нас — усе 100». Беларусы расказалі, як купляюць брэндавыя рэчы, якія не прадаюцца на радзіме3

У мінскім парку Горкага адкрылася кавярня з незвычайным дызайнам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»9

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць