Верагодна, ад гэтага будзе залежаць, ці захавае Расія ў Сірыі вайсковыя базы, піша Reuters на падставе сваіх крыніц.
Расійская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў Міхаілам Багданавым прыехала ў Сірыю 28 студзеня. Падчас візіту Багданаў правёў сустрэчу з кіраўніком новай сірыйскай адміністрацыі Ахмедам аш-Шараа. Па словах Багданава, «зменаў у расійскай прысутнасці ў Сірыі няма, а бакі дамовіліся працягнуць кансультацыі».
У той жа час сірыйскія ўлады, паводле інфармацыі мясцовага дзяржаўнага агенцтва SANA, падчас перамоў заявілі, што «аднаўленне адносін павінна ўлічваць памылкі мінулага, паважаць волю сірыйскага народа і служыць яго інтарэсам».
Паводле звестак крыніцы Reuters, знаёмай з ходам расійска-сірыйскіх перамоў, падчас іх Ахмед аш-Шараа запатрабаваў ад Расіі выдаць новым уладам былога прэзідэнта Сірыі Башара Асада, які ўцёк у Маскву.
Пры гэтым афіцыйна новыя ўлады Сірыі пра патрабаванне выдаць Асада пакуль не паведамлялі.
У Сірыі знаходзяцца дзве расійскія вайсковыя базы — авіябаза Хмеймім і вайскова-марская база ў Тартусе. Пасля падзення рэжыму Башара Асада Уладзімір Пуцін заявіў, што будучыня расейскіх баз залежыць ад супадзення інтарэсаў з новымі сірыйскімі ўладамі. Маўляў, Расія гатова захаваць базы пры ўмове ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Новыя ўлады Сірыі пагадзіліся аднавіць адносіны з Расіяй. Але толькі пасля прызнання памылак і выплаты кампенсацыі
У порт Тартуса прыйшлі расійскія караблі. Расія выводзіць войскі з Сірыі?
Сірыйскі порт Тартус разарваў 49-гадовы інвесткантракт з Расіяй
У інтэрнэце разляцеўся фэйк пра атручэнне ў Маскве сірыйскага дыктатара Башара Асада
Новы лідар Сірыі расказаў, якім будзе лад у краіне, калі пройдуць выбары і якія будуць адносіны з Расіяй
Каментары