Свет11

Хрысталюба Божага Вегана ў Расіі асудзілі на тры гады за «рэабілітацыю нацызму»

У Варонежы мужчыну па імені Хрысталюб Божы Веган прысудзілі да трох гадоў калоніі-пасялення па артыкуле аб рэабілітацыі нацызму. Яму таксама прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятра, піша тэлеграм-канал «Осторожно, новості».

Фота: Осторожно, новості

Пасяджэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да 40-гадовага блогера прайшло ў Варонежскім абласным судзе. Хрысталюба прызналі вінаватым паводле факта злачынства (апраўданне нацызму), якое блогер учыніў у снежні 2022 года. 

Хрысталюба вызвалілі ад пакарання па артыкуле аб абразе пачуццяў вернікаў у сувязі са сканчэннем тэрмінаў даўніны злачынства. Акрамя таго, блогеру таксама забаранілі адміністраваць сайты цягам чатырох гадоў. Пракурор запытваў чатыры гады калоніі-пасялення.

Падставай для завядзення справы аб рэабілітацыі нацызму яшчэ ў лютым 2023 года стаў паўгадзінны ролік на Youtube-канале Хрысталюба пад назвай «Зэкі, забойцы і разбойнікі — аснова ўсіх армій свету» (пазней следства выявіла яшчэ некалькі эпізодаў злачынства).

Тады блогера адправілі на псіханеўралагічную экспертызу, у выніку якой Хрысталюбу паставілі шызатыпічнае расстройства. Абвінавачанага, паводле яго слоў, «адпусцілі на волю» пад падпіску аб нявыездзе на час следства. Пазней на яго завялі яшчэ адну крымінальную справу — за абразу пачуццяў вернікаў. Хрысталюб расказваў, што склад злачынства знайшлі ў двух ягоных роліках пра іслам, у якіх ён асуджаў рэлігію за «заклікі забіваць жывёл і людзей» і крытыкаваў Рамзана Кадырава.

Сам блогер называе сябе «прапаведнікам і вучнем Ісуса Хрыста». Ён ужо 8 гадоў публікуе ролікі на Youtube-канале і вядзе свой сайт, дзе выкладвае ўласныя пропаведзі і тэматычныя падборкі пра веру, пацыфізм і веганства.

Незадоўга да пасяджэння ён заявіў, што «не здзяйсняў ніякіх злачынстваў»: «яны пяць разоў спыталі ветэрана, які прыйшоў: «Вы абражаныя?» — ён нічога не сказаў. Мусульманіна, які таксама прыйшоў, я спытаў, ці парушыў я яго правы. Ён засмяяўся і сказаў: «Не, вядома».

Каментары1

  • feafania
    05.02.2025
    Ну канечне, усіх, хто асуджае гвалт, пасадзіць у псыхушку ці турму - як гэта па-камунісцкі і па-лукашысцкі.

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай10

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай

Усе навіны →
Усе навіны

Былога памежніка судзяць за «здраду дзяржаве». Пагражае да 15 гадоў

Кіраўнік МЗС Літвы: Беларусь акупаваная дыктатурай і Расіяй8

Работнікі «Беларуськалія» прабягуць 17 паверхаў з мяшкамі з соллю вагой у 16 кілаграмаў5

Завочна будуць судзіць блогера Сяргея Бяспалава. Яму налічылі 30 мільёнаў рублёў шкоды дзяржаве

У самым тытулаваным доме Мінска на продаж выставілі кватэру

Вось дзе ў Мінску з'явяцца два новыя дзіцячыя садкі

Пяць чалавек загінулі пасля расійскага ўдару па Ізюме

Жанчына ледзь не трапіла пад машыну пры пераходзе дарогі. Яна глядзела ў тэлефон2

Памёр Уладзімір Шарнікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай10

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць