У Wildberries падвялі вынікі мінулага года для беларускага бізнэсу.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/maxresdefault-l3kbw-gyq5z.jpg.webp)
Як распавялі Tochka.by у прэс-службе маркетплэйса, кампанія працягвае ўмацоўваць супрацоўніцтва з мясцовымі пастаўшчыкамі. Так, усё больш беларускіх вытворцаў выходзяць у анлайн-сегмент і рэалізуюць сваю прадукцыю праз платформу.
У 2024 годзе аб’ём продажаў павялічыўся на 74,9% у параўнанні з 2023-м, а колькасць зарэгістраваных пастаўшчыкоў з Беларусі вырасла на 17,2%.
Прадукцыя мясцовых вытворцаў становіцца ўсё больш папулярнай як унутры краіны, так і за яе межамі.
За мінулы год продажы беларускіх тавараў на Wildberries павялічыліся на 44% у грашовым эквіваленце. Асабліва высокі рост быў зафіксаваны ў Кыргызстане (+124%), Казахстане (+62%) і Расіі (+41%).
На платформе актыўна развіваюцца беларускія брэнды. Сярод лідараў продажаў:
- мэбля і тавары для дома — AMI,
- касметыка — LUXVISAGE, Tashe, AVALON і RELOUIS,
- адзенне — Mark Formelle і NEVERLATE,
- шкарпэтачныя вырабы — CONTE Elegant,
- цацкі — «Полессе»,
- прадукцыя для інтэр’еру — «Беларускія шпалеры».
У 2024 годзе попыт на анлайн-пакупкі сярод беларусаў вырас на 81% у параўнанні з папярэднім годам.
Найбольш актыўнымі пакупнікамі сталі жыхары Мінскай вобласці, дзе аб’ёмы продажаў павялічыліся амаль у два разы. Таксама значны рост паказалі гродзенцы (+90%), магілёўцы (+85,8%) і берасцейцы (+85,8%).
Што часцей за ўсё куплялі беларусы?
Сярод самых запатрабаваных катэгорый:
- адзенне, абутак, касметыка і парфума;
- аўтамабільныя тавары, бялізна, прадукты і тэкстыль для дома.
Акрамя таго, расце цікавасць беларусаў да мотатавараў, садовай тэхнікі і прадукцыі для здароўя.
Каментары