Дырэктара Коласаўскага тэатра ў Віцебску звальняюць за фразу «Жыве Фландрыя!»
У Нацыянальным акадэмічным драмтэатры імя Якуба Коласа з 1 снежня звальняюць дырэктара Аляксандра Старых, як паведамляе тэлеграм-канал vitebsk_info.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2021_11/starych-2311-jr5dj.jpg.webp)
Чыноўнікам ад культуры не спадабаўся спектакль «Ціль», у якім гучала фраза «Жыве Фландрыя!».
21 лістапада адбыўся прэм'ерны паказ, на якім прысутнічалі міністр культуры Анатоль Маркевіч, прадстаўніца Міністэрства Ірына Дрыга, а таксама кіраўніцтва Віцебскай вобласці. П'есу стварыў драматург Рыгор Горын па матывах рамана «Ціль Уленшпігель».
Пасля заканчэння прэм'ернага спектакля чыноўнікі выступілі з прамовамі і ўручылі акцёрам і супрацоўнікам узнагароды ў гонар 95-годдзя тэатра. Аднак пазней «Ціль» быў зняты з рэпертуару.
Каментары