Навука і тэхналогіі

Новая мабільная праграма ад Google дазволіць вам лёгка перадаваць файлы паміж ПК і Android

Канкурэнт AirDrop — гуглаўская праграма Nearby Share — цяпер даступная ў Windows у выглядзе бэта-версіі.

Выява: android.com

Google аб'яўляў пра планы па запуску Nearby Share на Windows яшчэ ў мінулым годзе, і вось нарэшце выпусціў праграму для Windows у выглядзе бэта-версіі, каб дазволіць карыстальнікам Android абменьвацца фотаздымкамі, дакументамі, файламі і спасылкамі паміж прыладамі Android і ПК з Windows.

Windows Nearby Share проста трэба ўсталяваць і наладзіць, каб пачаць абменьвацца файламі паміж прыладамі Android і Windows. Даступная новая фіча ў версіях Windows 10 і вышэйшых, але ноўтбукі Windows на базе ARM цяпер не падтрымліваюцца. Вы можаце наладзіць Nearby Share, каб дазволіць абмен файламі з усімі, толькі з вашымі кантактамі, або абмежаваць гэта толькі сваімі прыладамі.

«Nearby Share Beta працуе з вашым ПК на Windows незалежна ад таго, адкрытая праграма на працоўным стале ці працуе ў фонавым рэжыме, — тлумачыць Прыя Самнеркар, старшы менеджар па прадуктах Android. — Працягваючы наладжваць вопыт і атрымліваць вашы водгукі, мы пашырым афіцыйную падтрымку для абмену кантэнтам з іншымі прыладамі экасістэмы Google».

Выява: Google

Новая Windows-праграма дазваляе проста перацягваць файлы мышкай у мабільную праграму. Калі на абедзвюх прыладах выкананы ўваход у ваш уласны ўліковы запіс Google, працэс яшчэ хутчэйшы, а файлы прымаюцца і перадаюцца аўтаматычна. Гэта працуе, нават калі ў вас выключаны экран тэлефона або ноўтбука.

Пакуль Google тэстуе Nearby Share для Windows у ЗША і шэрагу іншых краін, але многія еўрапейскія краіны пакуль не маюць доступу — у тым ліку Францыя, Германія, Італія і Іспанія. Поўны спіс краін, якія не падтрымліваюцца, даступны на сайце падтрымкі Google — і Беларусь у гэты спіс не ўваходзіць.

Google Nearby Share — другая буйная мабільная праграма для Windows, якую Google нядаўна запусціў для тэставання ў выглядзе бэта-версіі. Google Play Games з'явіўся ў лістападзе мінулага года, дазваляючы карыстальнікам Windows атрымліваць доступ да абмежаванага спісу Android-гульняў на сваіх ПК, паведамляе The Verge.

Каментары

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант10

Другую ахвяру выбуху ў Маскве не могуць апазнаць. Магчыма, гэта не ахоўнік аўтарытэта з ДНР, а сам падрыўнік3

Сальвадор прапанаваў ЗША размяшчаць іх асуджаных у сябе ў абмен на грошы2

У «спіс тэрарыстаў» дадалі Славу Камісаранку і яшчэ пяць беларусаў10

Ці можна пасля датэрміновага выхаду на працу вярнуцца ў дэкрэтны адпачынак?

Сікорскі адказаў Рыжанкову пра палітычныя кантакты

У школе шведскага Эрэбру адбылася страляніна7

Фрыдман: Патэнцыйна Галоўчанка можа быць для Лукашэнкі пагрозай6

Сын Януковіча зарабляе мільярды на продажы вугалю з акупаваных тэрыторый

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць