Грамадства1111

Тры гады калоніі Ігару Ледніку прызначыла суддзя Таццяна Шоцік

Палітвязень меў інваліднасць другой групы праз праблемы з сэрцам. У зняволенні стан здароўя Ігара Ледніка істотна пагоршыўся, яму была зроблена аперацыя на страўнікава-кішачным тракце.

Згодна з матэрыяламі справы, Леднік прадставіў для публікацыі ў адзін з часопісаў артыкул з загалоўкам «Міжнародна прызнаны нейтралітэт Беларусі — гарантыя бяспекі ў рэгіене АБСЕ». У ім ўтрымліваліся «загадзя ілжывыя звесткі, якія ганьбяць і зневажаюць гонар і годнасць Лукашэнкі, злучаныя з абвінавачваннем у асабліва цяжкіх злачынствах, у тым ліку супраць бяспекі чалавецтва».

Таццяна Шоцік вядомая сваімі палітычна матываванымі прысудамі. Яна ўзначальвала працэсы па справе футбаліста Васіля Хамутоўскага, музыкі Аляксандра Кухарэнкі, экс-адваката Андрэя Мачалава. Таксама яна асудзіла мінчука да трох месяцаў арышту за надпіс «Нет войне» на плоце, піша «Вясна».

Ігар Леднік памёр у магілёўскай калоніі. Яму было 63 гады. Гэта пятая смерць палітвязняў у калоніях і турмах (Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько).

@nashaniva У беларускай турме памёр яшчэ адзін палітычны вязень #беларусь #новостибеларусь #беларусьновости #политзаключенные #бобруйск #навіныбеларусі #милициябеларуси #нашаніва ♬ Sad Music - Max-Music

Каментары11

  • не такі як ёсць
    20.02.2024
    Ёсік, хто вам такое сказаў? Усе ведаюць, што ей, як і астатнім, можно і трэба зрабіць, проста ўсе баяцца. Калі быў час - не хацелі, калі захацелі - рабіць няма каму
  • Ёсік
    20.02.2024
    не такі як ёсць, дык што не так я напісаў? Нават учарашні новасьпечаны генерал не панёс ані якай адказнасьці за стрэл у непаўналетняга. Ніхто не разбіраўся, на бацькоў цісканулі і ўсё - малы сам вінаваты. Няма ў Беларусі баявых аб'яднаньняў, каб дапамагаць "сысьці" шкоднікамі, як гэта робяць ва Украіне.
  • Alex
    20.02.2024
    Маладая, дажыве да суда.
    Будзьма сачыць за яе лёсам.

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі14

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Швед назваў, колькі палітвязняў атрымалі ад яго камісіі адмовы ў памілаванні4

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці7

Зяленскі: Калі не бераце нас у НАТА, то дайце ядзерную зброю8

Трамп выходзіць са структур ААН і пагражае Ірану ды палесцінцам37

Пашпарты Новай Беларусі выдаваць не будуць, пакуль не праясніцца іх статус21

Стваральніка Праграмы Каліноўскага ў Варшаве ніхто не біў — ён сам зваліўся з лесвіцы1

На ўкраінскай Ровеншчыне мясцовыя жыхары блакавалі КПП на мяжы з Беларуссю7

Замест Расіі вайсковыя базы ў Сірыі можа размясціць Турцыя6

Падчас страляніны ў шведскім Эрэбру загінулі «каля 10 чалавек»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі14

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць