Свет66

Польшча і Літва выступаюць за сінхранізацыю санкцый адносна Беларусі і Расіі

Пра неабходнасць сінхранізаваць санкцыі, уведзеныя супраць пуцінскай Расіі і лукашэнкаўскай Беларусі, заявілі кіраўнікі МЗС Польшчы і Літвы Радаслаў Сікорскі і Габрыэлюс Ландсбергіс падчас сустрэчы ў Варшаве.

Габрыэлюс Лансбергіс і Радаслаў Сікорскі. Фота МЗС Літвы

«Ураўноўванне мела б як практычны, так і юрыдычны сэнс, бо Беларусь таксама з'яўляецца дзяржавай-агрэсарам, паколькі дала сваю тэрыторыю для нападу на Кіеў. Каб санкцыі далі эфект, іх неабходна эфектыўна ўжываць, і гэтай мэты паслужыць іх сінхранізацыя», — заявіў Сікорскі.

Ландсбергіс дадаў, што з пачатку вайны экспарт некаторых тавараў з Беларусі ў ЕС вырас у 30 разоў — і гэта не беларускія тавары, а расіяне выкарыстоўваюць падпарадкаваную сабе краіну для абыходу абмежаванняў.

«Для нас відавочна, што Беларусь выкарыстоўваецца Расіяй для экспарту тавараў, якія падпадаюць пад санкцыі. Па гэтай прычыне павінна адбыцца іх выраўноўванне», — растлумачыў сваю пазіцыю Ландсбергіс.

Акрамя таго, краіны Еўрасаюза, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю, павінны ўжываць адзіны механізм кантролю санкцыйнага рэжыму, дадаў Габрыэлюс Ландсбергіс.

«Краіны з агульнай мяжой з Расіяй і Беларуссю павінны прытрымлівацца адзінага механізму прымянення санкцый і прыкладаць агульныя намаганні да перакрыцця шляхоў іх абыходу», — прыводзіць ягоныя словы прэс-служба літоўскага знешнепалітычнага ведамства.

Чытайце таксама:

Кіраўнік МЗС Латвіі заклікаў сінхранізаваць санкцыі супраць Расіі і Беларусі

Еўрапейскі суд зняў санкцыі з «Белшыны»

Як змяніліся тэрміны і цэны на дастаўку грузаў з Еўропы ў Беларусь пасля закрыцця двух пунктаў пропуску?

Каментары6

  • жвірбля
    20.03.2024
    Санкцыі павінны быць супраць рэжымаў, а не супраць людзей
  • Белаз
    20.03.2024
    Бачылі вашую сінхранізацыю
  • Žvir
    20.03.2024
    Iduć jany da čórta, uziaŭšyś za ruki.

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі9

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах3

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах14

У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні

«Беларускі сілавік» ізноў збрахаў. Гэтым разам — на мільёны11

Выйшаў на свабоду студэнт хімфака БДУ Арцём Баярскі9

Жыхары Смалявічаў скардзяцца на праблемы з даездам у Мінск2

«Я з той жменькі людзей, у якіх алергія на ўласны аргазм»5

Данія вырашыла правяраць танкеры расійскага ценявога флоту. Гэта рэзкая змена ранейшых падыходаў3

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі9

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць