З 3 красавіка карты расійскай плацежнай сістэмы «Мир», распаўсюджанай і ў Беларусі, не будуць даступныя ў сэрвісе Samsung Pay. Паведамленне пра гэта распаўсюдзіла кампанія Samsung.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_03/nbksuhl2h1annmm0il6brnop2z3z8zj21ideh_fh_nkupxuadyxtjhou4mvo6bcvozkf9gqve5q_cpawk214lywk9g1n5hog8mx1gyqlgb3_kekrolqlq-4x2ra.jpg.webp)
Такім чынам, пачынаючы з 3 красавіка гэтыя карты немагчыма будзе ні дадаць, ні выкарыстоўваць у Samsung Pay. Карты «Мир», дададзеныя раней, будуць выдаленыя.
Пры гэтым адзначаецца, што ўвесь іншы функцыянал у дадатку Samsung Pay застанецца нязменным.
Каментары