Усяго патроху22

Майкл Дуглас і Скарлет Ёхансан аказаліся далёкімі сваякамі. Продкі абаіх паходзяць з Беларусі

Тое, што зоркі Майкл Дуглас і Скарлет Ёхансан зʼяўляюцца далёкімі сваякамі, паказалі вынікі генетычнага даследавання, што адмыслова праводзяць на шоу «У пошуках сваіх каранёў». У студзені пачаўся 10-ы сезон гэтай праграмы на паўночнаамерыканскім канале PBS.

Як стала вядома на шоў, 79-гадовы Майкл Дуглас і 39-гадовая Скарлет Ёхансан — сваякі, акцёры «маюць ідэнтычныя галіны ДНК на чатырох розных храмасомах», што азначае, піша Daily Mail, даволі блізкае сваяцтва. Верагодней за ўсё, у іх быў агульны продак па матчынай лініі з Усходняй Еўропы. 

Майкл Дуглас быў вельмі ўзрушаны адкрыццём. «Гэта што, жарт такі? Гэта так крута», — сказаў ён, дадаўшы, што цяпер будзе з нецярпеннем чакаць новай сустрэчы з «сястрой». 

Праграма «У пошуках каранёў» даследуе генеалагічнае дрэва запрошанага зорнага госця, каб знайсці яго карані, аб якіх ён мог нават не падазраваць. У канцы кожнага эпізоду эксперт параўноўвае ДНК удзельніка з ДНК іншых знакамітасцяў, каб даведацца, ці няма сярод селебрыці далёкіх роднасных сувязяў. 

Між тым, бабуля і дзядуля Майкла па бацькоўскай лініі былі эмігрантамі з Чавусаў. А прабабуля і прадзед Ёхансан па матчынай лініі былі з Нясвіжа.

@nashaniva З беларуса па падабайцы! А вы ведалі, што ўладальнік шасці Оскараў Майкл Дуглас і самая касавая кіназорка ўсіх часоў Скарлет Ёхансан паходзяць з Беларусі? #беларусь #оскар #пабеларуску #беларусьновости #новостибеларуси #жывебеларусь #бчб #маякраінабеларусь #скарлеттйоханссон #несвиж #чаусы #нашаніва ♬ Solas X Interstellar - Gabriel Albuquerqüe

Каментары2

  • Santa Barbara
    03.04.2024
    Вось інцярэсна, а ваны прымуць удзел у сірыале пра Хітразачосанага: "Беларусы будуць шчасліва але нядоўга"? Бюджэт ўжо склаў па-над трыльён вечназялёных, ужо здымаліся такія знакамітыя асобы як Сцівен Сігнал, Жэрар Дэпардзьё. У масоўках прынімалі учасція Патрысія Каас, шведская тусоўка "Sabaton" ... Усяго не перавысіць.
  • Літоўскі шляхціч
    03.04.2024
    Дзіўна канешне, як яны могуць быць з Беларусі,якая была ўтворана толькі ў 1918 годзе? Мо яны з Расейскай імперыі? А калі не з імперыі, то дакладна пісаць, што яны з Літвы,якая ў тыя часы была акупаваная Расейскаю імперыяй.
    Вы, там для себя ўжо неяк вырашыце, хто адкуль ды ці Беларусь вашая краіна, ці Літва.

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі5

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах3

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах14

У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні

«Беларускі сілавік» ізноў збрахаў. Гэтым разам — на мільёны11

Выйшаў на свабоду студэнт хімфака БДУ Арцём Баярскі9

Жыхары Смалявічаў скардзяцца на праблемы з даездам у Мінск2

«Я з той жменькі людзей, у якіх алергія на ўласны аргазм»5

Данія вырашыла правяраць танкеры расійскага ценявога флоту. Гэта рэзкая змена ранейшых падыходаў3

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі5

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць