Грамадства33

З-за памылкі інфакіёска мужчына пратэрмінаваў крэдыт. Як быць?

Яўген спрабаваў папоўніць банкаўскую картку праз інфакіёск, але адбыўся збой. Мужчына запэўнівае, што праз гэта ў яго ўзнікла запазычанасць, але банк не захацеў нічога кампенсаваць. Хто мае рацыю, разбіраўся Onliner.by.

Ілюстрацыйнае фота

— Я ўставіў у купюрапрыёмнік інфакіёска 200 рублёў адной паперкай. Але на экране як было напісана: «унесена 0 рублёў», так і засталося. Гэтымі грашыма я хацеў аплаціць «камуналку» і пагасіць крэдыт іншага банка, — распавядае Яўген.

Мужчына кажа, што з-за збою ў інфакіёску ён не мог разлічыцца па крэдыце (купюра засталася ў інфакіёску, яе вярнулі пазней), працэнты капалі, а пратэрміноўка склала 6 дзён.

«Чаму банк адмаўляецца мне кампенсаваць гэтыя дадатковыя выдаткі? Гэта іх інфакіёск як бы вінаваты ў сітуацыі», — лічыць ён.

Яўген запэўнівае, што іншай магчымасці пагасіць крэдыт у яго не было, пісьмовы адказ ад банка ён пакуль не атрымаў, але ў гутарцы з супрацоўнікам арганізацыі прагучала, што ў фінустановы ў гэтай сітуацыі няма дадатковых абавязацельстваў.

Што рабіць у такім выпадку? Каментуе юрыст Таццяна Рэвінская.

— Сапраўды, такія сітуацыі нярэдкія, што абумоўлена як знешнімі, так і ўнутранымі праблемамі банка: адсутнасць сувязі ў момант аперацыі, збой праграмнага забеспячэння. Варта адразу ж паведаміць аб сітуацыі банку, які, як паказвае практыка, рэагуе аператыўна.

Са слоў героя можна зрабіць выснову, што банк не ўгледзеў сваёй адказнасці ў сітуацыі. Верагодна, і мужчына, пераканаўшыся, што плацёж не прайшоў, меў магчымасць здзейсніць плацёж па крэдыце паўторна іншым спосабам.

У гэтай сітуацыі можна параіць звярнуцца ў банк з просьбай не налічваць працэнты па крэдыце з прычыны пратэрміноўкі плацяжу, абгрунтаваўшы сваю просьбу такім «форс-мажорам». Калі банк адмовіць, можна звярнуцца ў суд, падаўшы дакументальнае абгрунтаванне сваіх патрабаванняў.

Каментары3

  • Лейцар коркавы
    11.06.2024
    Як кажуць у такіх выпадках у судзе А чаму вы чакалі апошняга дня ды шчэ апошняга часу, трэба было раней зрабіць. Як бы там не было, Яўген вырашыў, што ўсё зрабіў правільна, а зараз Ратуйце, абрабавалі.
  • гердзень
    11.06.2024
    Лейцар коркавы, у чалавека магло быць усё, што заўгодна, таму і аплаціў у апошні дзень. у апошні дзень плаціць можна і нікога не павінна хваляваць, чаму менавіта ў апошні дзень
  • Тэкля
    11.06.2024
    Невядома, калі банк вярнуў 200-ю купюру. Можа, у чалавека больш грошай не было, акрамя гэтых 200 рублёў, каб своечасова аплаціць крэдыт

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай15

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай

Усе навіны →
Усе навіны

Фрыдман: Патэнцыйна Галоўчанка можа быць для Лукашэнкі пагрозай6

Сын Януковіча зарабляе мільярды на продажы вугалю з акупаваных тэрыторый

Былога памежніка судзяць за «здраду дзяржаве». Пагражае да 15 гадоў

Кіраўнік МЗС Літвы: Беларусь акупаваная дыктатурай і Расіяй8

Работнікі «Беларуськалія» прабягуць 17 паверхаў з мяшкамі з соллю вагой у 16 кілаграмаў5

Завочна будуць судзіць блогера Сяргея Бяспалава. Яму налічылі 30 мільёнаў рублёў шкоды дзяржаве

У самым тытулаваным доме Мінска на продаж выставілі кватэру

Вось дзе ў Мінску з'явяцца два новыя дзіцячыя садкі

Пяць чалавек загінулі пасля расійскага ўдару па Ізюме

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай15

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць